• Сумрач Ганна. Беларусь бязь межаў

    6.80 руб.

    Няма ў наяўнасці

    0

    Гэтую кнігу немагчыма было б стварыць без сучасных сродкаў сувязі, без найноўшых тэхналогіяў. Ганна Сумрач, працуючы ў Беларускай рэдакцыі радыё «Свабода», здолела апытаць сотнібеларусаў ды ўраджэнцаў Беларусі, якія жывуць сёння ў многіх краінах, амаль на ўсіх кантынентах (Антарктыда — пакуль выключэнне), частка гэтых інтэрвію друкуецца цяпер пад адной вокладкай. Людзі проста распавядаюць пра сваё жыццё… Розныя лёсы, розныя прычыны й розны шлях ад бацькоўскага парогу ў далёкі невядомы свет, але заўсёды — сьветлы ўспамін пра краіну свайго паходжання, роздум пра яе й жаданне ганарыцца сваёй Бацькаўшчынай.

    Жанр Публіцыстыка
    Выдавецтва Лімарыус
    Год выдання 2013
    Колькасць старонак 684 с.: іл.
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 150×210 мм
    ISBN 978-985-6968-30-6

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , .

Выданне кнігі прымеркавана да 20-й гадавіны Першага з’езда беларусаў свету, які адбыўся ў ліпені 1993 года ў Мінску. «Беларусь без межаў» акрамя самой Сурмач прэзентаваў таксама дырэктар Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку доктар Вітаўт Кіпель.

Гэтая кніга грунтуецца на матэрыялах перадачы «Беларускае замежжа», якія былі сабраныя Ганнай Сурмач падчас працы на «Радыё Свабода» ў 2000-х гадах.

«Выданне — панарамнае адлюстраванне беларускай прысутнасці ў свеце. Кніга ўключае шматлікія гутаркі з людзьмі, у якіх паказаны лёсы беларусаў амаль з усіх кантынентаў свету. Каштоўнасць выдання ў пашырэнні ведаў пра беларускую эміграцыю, гісторыя якой налічвае ўжо не адно стагоддзе», — адзначылі ў інфацэнтры БАЗА.

Падчас прэзентацыі Вітаўт Кіпель перадаў царкве Кірылы Тураўскага скульптуру Ефрасінні Полацкай, якая доўгі час захоўвалася ў Беларускім інстытуце навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Вобраз праваслаўнай святой з’яўляецца сімвалам Першага з’езда беларусаў свету. ~БелаПАН

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: