Гэта не «лёгкае чытво» ў «лёгкім жанры». Сабраны Ромам матэрыял вельмі глыбока прэпаруе жыццё. Гэта шматслойная кніга пра сілу і смеласць, веру і мары, уяўнае і рэальнае, людзей і грамадства, межы і космас. І гэта дакладна наша кніга, бо мы прызвычаіліся акопвацца ў сваім кантэксце, хавацца ў ракавіну і адкладаць на чорны дзень. І гэтага трэба пазбаўляцца. ~34mag.net
Гэтая кніга — кішэнны жыццяпіс былога мінскага студэнта Рамана Свечнікава. Раман кінуў БДУІР, у якім адчуваў, як яго заварочваюць “у пыльны савецкі дыван”, сабраў 23-кілаграмовы заплечнік і выправіўся ў беcтэрміновую кругасветку, адчуваючы, што імкнецца паспець у вароты, якія зачыняюцца проста перад ім. За больш чым 700 дзён заплечнік стаў важыць кілаграмаў 10, а з менскай вопраткі засталася адзіная цішотка, падораная сябрам.

“Так шмат засталося ззаду, што я ўжо не магу згадаць, кім быў той чалавек, які сямсот дзён таму выйшаў з дому. Але ёсць гэтая кніга, праз якую я магу выйсці да пачатку, — піша Раман, прэзентуючы кнігу ў сацыяльных сетках. — Калі ты калі-небудзь набудзеш яе ў краме, то прашу, найперш закрэслі імя аўтара — яно не азначае роўна нічога. Няхай гэта гісторыя будзе тваёй”.


У гэтай кнізе сабраныя нататкі Ромы, якія апісваюць першую частку ягонай кругасветкі – першую палавінку планеты. Яго маршрут пралёг праз Грузію, Арменію, Іран, Азербайджан, Расію, Манголію, Кітай, Лаос і Тайланд. Тут няма лішніх або прахадных главаў, кожная краіна пройдзеная героем на надрыве, пражытая без кампрамісаў. Гэта не звычайныя запіскі падарожніка: тут амаль адсутнічаюць апісанні гарадоў, парады турыстам ды іншы капірайтарскі стаф. Гэта падарожжа ўнутр сябе, у свядомасць пакалення, у час і норавы неспасцігальнага несвядомага арганізма з сямі мільярдаў клетак.
Мне здаецца, што падарожжа Ромы і створаны ім матэрыял вельмі своечасовая і актуальная праца. Нам усім варта спыніцца на хвілінку, паглядзець у сваё ўнутранае люстэрка, задацца сумленнымі, нязручнымі пытаннямі ды вырашыцца на тое, што вось прама цяпер, не адкладваючы на панядзелак, варта выціснуць педаль счаплення, затым паддаць газку – і Рома ўнутры нас паедзе. Ён будзе перасякаць межы, разбураць састарэлыя надбудовы, паліць таўшчэзныя тэчкі са справамі, якія сорамна і позна захоўваць на паліцах. Я ахарактарызаваў бы гэтую кнігу як унікальны бясплатны навучальны курс па дызайне жыцця.
Danila Berencef

Прадмова
Рома ў Грузіі
Рома ў Арменіі
Рома ў Іране
Рома ў Азербайджане
Рома на Алтаі
Рома ў Манголіі
Рома ў Кітаі
Рома ў Лаосе
Рома ў Тайландзе

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)