Гэта такі досьвед непад’ёмны, настолькі гіганцкі, як вага ўсяго зямнога шару. Наколькі лёгка кніга чытаецца, настолькі цяжкімі намаганнямі яна пісалася самім жыццём, стваралася, ляпілася… слядамі ботаў, пакункамі пратэрмінавай ежы, замалёўкамі ў нататніку і злымі позіркамі мясцовых перуанцаў. ~zoi-ka.livejournal.com
Гэты адрэзак дарогі стаў для мяне абрадам ініцыяцыі. Праз тэксты я выварочваю свае дзіравыя кішэні і здымаю з сябе ўсё, што яшчэ не парвалася ад старасці. Крок па кроку я прабіраюся ўглыб уласнага міфа, ад куфра да труса, ад качкі да яйка і нарэшце да іголцы.

Я гляджу ў гэтыя старонкі як у люстэрка. У іх — усе мае д’яблы з факеламі, у іх мае начныя страхі і дзіравыя лёгкія. У іх я танцую на мыліцах хіп-хап на сельскай дыскатэцы, асуджаны на пагардлівыя погляды і махач за крамай.

Гэтая кніжка — пра маё працяглае інтра ў жыццё. ~Рома Свечнікаў



Рома ў Лос-Анджэлесе
Рома ў Канадзе i на Алясцы
Рома ў Нью-Ёрку
Рома ў Мексіцы, Гватэмале і Гандурасе
Рома ў Нікарагуа, Коста-Рыцы і Панаме
Рома ў Калумбіі, Эквадоры і Перу
Рома ў Балівіі ды Аргентыне
Рома ў Менску

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)