Альбом, прысвечаны мастаку Сяргею Кірушчанку, ахоплівае практычна 40-гадовую гісторыю развіцця яго творчага шляху. Выданне каталога — частка серыі “Калекцыя пАРТызана”, якая выходзіць з 2009 года і адносіцца да энцыклапедычнай візуальнай азбукі сучаснага беларускага мастацтва.
Укладальнік А. Клінаў.
Аўтары тэкстаў: С. Шабохін, В. Шпарага, А. Вайсбанд.
Творы Сяргея Кірушчанкі вось ужо сорак гадоў не перастаюць звяртаць на сябе ўвагу. Прычым кожныя пяць-сем гадоў мастаку ўдаецца трансфармаваць вэктар сваёй дзейнасці. Ён ідэнтыфікуе сябе як жывапісца й тым ня меншувесь час зьвяртаецца да магчымасцяў іншых медыя: скульптуры й шаўкаграфіі, фатаграфіі й відэа, да доследаў у land aart i public art, neon art i працы з тэкстам. Гледзячы на мэтамарфозы ягоных працаў у кантэксце разьвіцця сусьветнага мастацтва, разумееш, што яму ўдалося на прыкладзе сваёй творчасці апрапрыявацьі метадычна «тэставаць» некаторыя ключавыя падыходы заходняй школы, такім чынам паспрабаваўшы ў чымсці «зламаць» самаізаліяцыйны патас беларускай культуры. Сяргей Шабохін.
Сяргей Кірушчанка ўпершыню стаў вядомы як удзельнік суполкі «Няміга-17» – аб’яднання мастакоў, якія ўскалыхнулі арт-кам’юніці познесавецкага Менска, калі арганізавалі выставу наўпрост у сваёй майстэрні на 17 паверсе дома на Нямізе. На працягу 40-гадовай творчай дзейнасці Сяргей паглыбляецца то ў архаічнае мастацтва і кубісцкі пейзаж, то ў абстрактныя формы, лэнд-арт і канцэптуалізм. Але самыя пазнавальныя працы Кірушчанкі – гэта, канешне, выявы з рашоткай. Ён гуляецца з ёй і ў галерэйных прасторах, і выходзіць на вуліцу: дарэчы, першы мурал на Кастрычніцкай намаляваў менавіта ён. Акрамя плоскасцей ён працуе са скульптурай, шаўкаграфіяй, фатаграфіяй, відэа, лэнд- і паблік-артам.
У 1977 годзе Кірушчанка скончыў Мастацкі інстытут у Менску. З 1983-га член Саюза мастакоў Беларусі. У 2014-м разам з Аляксеем Барысёнкам і Сяргеем Шабохіным заснаваў сайт-архіватар сучаснага беларускага мастацтва KALEKTAR.