• Пясецкі Сяргей. Яблычак

    9.60 руб.

    0

    «Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск у прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры.

    Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.

    Жанр Вершы
    Выдавецтва Логвінаў
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 266
    Вокладка мяккая
    Памеры 126×194 мм
    ISBN 978-609-8213-26-3

    Тэгі: , , , , , , , .Катэгорыі: , , , , .

Пераклад з польскае — Віктар Шукеловіч

Сяргей Пясецкі — польска-беларускі пісьменнік, які нарадзіўся ў 1901 годзе ў Ляхавічах. Яго жыццё поўнілася экстрэмальнымі прыгодамі і незвычайнымі авантурамі, сярод якіх былі шпіянаж і кантрабандная дзейнасць на савецка-польскай мяжы ў раёне Ракава. У 1926 годзе Сяргея Пясецкага за бандыцкі налёт прысудзілі да смяротнага пакарання, але потым замянілі прысуд на 15 гадоў турмы.

За кратамі ў Пясецкага праявіўся літаратурны талент, а яго творы прынеслі славутасць і дапамаглі раней вызваліцца з турмы.

Пасля Другой сусветнай вайны Пясецкі эміграваў на Захад, дзе жыў у вельмі сціплых умовах, хоць меў еўрапейскую літаратурную славу. Памёр у 1964 годзе ў Вялікабрытаніі.

Крыніца

Гэта ўнікальны твор, — кажа Віктар Шукеловіч. — Кніга заснаваная на рэальных фактах і вельмі займальна расказвае нам, што адбывалася ў Менску 100 гадоў таму. У рамане нічога няма “з паветра”, як адзначыў сам Сяргей Пясецкі ва ўступе да выдання. Прычым твор апісвае вельмі спецыфічнае і закрытае асяроддзе зладзеяў, пра якіх мы звыкліся чытаць пераважна ў крымінальных хроніках, а не ў мастацкіх творах. Каштоўнасць кнігі менавіта ў тым, што яна напісаная сведкам і ўдзельнікам падзей пачатку мінулага стагоддзя, знаўцам зладзейскіх парадкаў і звычаяў.

Перакладчыку заўсёды прыемна працаваць з творам, які яму самому падабаецца. А “Яблычак” уцягнуў мяне з галавою — ад мяне ніяк не адступала пытанне: “Дык а што ж там будзе далей?” Менск мне не чужы — з ім звязаныя гады майго студэнцтва — таму мне было ў асалоду разам з Пясецкім апынуцца на даўнейшых вуліцах беларускай сталіцы, прыслухацца да размоваў мінакоў, наведаць рынак, купіць газету на Саборным пляцы, праехацца фурманкай… Перакладаць аўтара было для мяне асаблівай прыемнасцю яшчэ і з той прычыны, што мая бабуля ў дзявоцтве таксама мела прозвішча Пясецкая. Можа, таму ў мяне і было адчуванне, што я працую не з раманам, а з лістамі з мінуўшчыны, атрыманымі ад блізкага родзіча. Спадзяюся, што ў будучыні я перакладу на беларускую мову таксама наступныя часткі Менскай трылогіі, у якіх яшчэ больш прыгод, інтрыг і авантур.

Крыніца


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)