

Жанр | Паэзія |
Выдавецтва | Галіяфы |
Год выдання | 2016 |
Колькасць старонак | 250 |
Вокладка | мяккая |
ISBN | 978-985-7021-97-0 |
Анатоля Сыса як паэта мы ведаем па зборніках «Агмень», «Пан-лес» і «Сыс». Гэта тры прыжыцьцёвыя кнігі, якія выдаў сам Анатоль. А пра яго самую першую кнігу, якая называлася «Берагі майго юнацтва», ён неаднойчы нам, сваім сябрам, казаў, што ён яе спаліў. Чаму спаліў? Бо калі Анатоль быў яшчэ студэнтам чацьвёртага курсу Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, ён адаслаў рукапіс у Саюз беларускіх пісьменьнікаў і атрымаў адмоўную рэцэнзію крытыка. А Анатоль быў вельмі эмацыйны, меў максымалісцкія погляды на жыцьцё, і ў парыве творчай незадаволенасьці ён кінуў у агонь свой рукапіс.
~Эдуард Акулін для svaboda.org
Але калі мы ўсе друкавалі вершы на друкавальнай машынцы, то заўсёды закладалі паміж аркушамі капіравальны лісток. Так рабіў і Сыс. І менавіта дзякуючы гэтаму копія першага рукапісу Анатоля Сыса ацалела. Анатоль Сыс – генiяльны беларускі паэт канца ХХ стагоддзя, якi ў сваiм жыццi найбольш цанiў свабоду.
~Алесь Бяляцкі