• Талстоў Аляксей. Валацугі
  • Талстоў Аляксей. Валацугі

    1

    Аляксей Талстоў апошнія пяць гадоў значную частку свайго часу глытаў пыл дарог Паўднёва-Усходняй Азіі разам з такімі ж, як ён, прафесійнымі даўншыфтарамі з усяго свету. Рэйвы, украінскія казакі-будысты, бежанцы з Самалі, індыйскія бармены, халодныя гатэлі ды бясконцыя размовы пад піўко да світання — фантастыка для дамаседа і звыклы побыт для валацугі. Гэты раман Талстова — гэта медытатыўнае разважанне бэкпэкера, які калісьці сарваўся за прыгодамі ды так і не вярнуўся да “нармалёвага”, звыклага для большасці жыцця.
    “Валацугі” — лэвэл-ап без падрыхтоўкі для інфантыльных летуценнікаў, песня пра своеасаблівы дарожны аскетызм, калі невядомае заўтра прымушае моцна цаніць тое, што маеш сёння. Зрэшты, гэта гімн вялікаму свету, дзе ўсе межы пралягаюць толькі ў галаве і да якога варта дакрануцца кожнаму, хто хоча пазнаёміцца з сабой. ~34mag.net
    Жанр Раман
    Выдавецтва Логвінаў
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 247
    Вокладка мяккая
    Памеры 100х140 мм
    ISBN 978-609-8147-21-6


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , , .

Аўтар вымалёўваў тыповыя характары. І ў яго гэта добра атрымалася. Прынамсі, некаторых з пэрсанажаў я дакладна сустракала падчас маіх індыйскіх прыгодаў. Характары, якія прайшлі праз фільтр вандроўніцкага дао. Яны ў нечым як адно племя, нягледзячы на стракатасьць акцэнтаў і нацыянальных рысаў твару, тут усе пачынаюць быць падобныя паміж сабой: калі паліш адзін на усіх, дык і размаўляць часам ня трэба – проста падключаешся да агульнае хвалі, і яна нясе цябе сама: “Размова павольна плыла ў гарачым паветры, спакойная ды мяккая, падобная да расталага на сонцы масла”. ~Аліса Бізяева, bookster.by
1. Гаракпурскі гатэль
2. Дарога на Патну
3. Сустрэча з Кэці ў Лумбіні
4. Джамал вяртаецца з трэку. Бойка ў бары
5. Дарога на Патну 2
6. Афіцыйная роспач Сур’і
7. Шпацыр па раёне. Чытўанскі псэўдажыгала
8. Аўтастанцыя Мітапур
9. Вечаровыя працэдуры
10. Украінцы ў цягніку
11. Кэці ў КТМ. Абкіслочаны Луні
12. Джоні й Мары. Фулмун-паці на Парадайзе
13. Патна-Раксаўл
14. Зборы на транс
15. Мары ў паліцыі
16. Малы Філ
17. Раніца на памежжы
18. Фрэдзі едзе на ровары
19. Сапсаваная вечарынка
20. Вызваленьне Сур’і
21. Біргандж — КТМ
22. Горад і новыя ўцёкі
23. Маруцьці сканчае сэзон. Хуан у аэрапорце
24. Гарачая вада і тэлевізар

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)