

Паэтычны каляндар, «Там, дзе нараджаецца снег» — добры падарунак на Каляды і Новы Год. Святочны настрой і цудоўная паэзія..
ISBN978-985-7209-71-2
Жанр | Каляндар |
Выдавецтва | Галіяфы |
Год выдання | 2020 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | А4 |
Вольга Гапеева – паэтка, пісьменніца, мыслярка. Аўтарка кніг „Кэмэл-трэвэл”, „Словы якія са мной адбыліся”, „Граматыка снегу”, „Дзве Авечкі”, „Сумны суп”, „(в)ядомыя гісторыі” і інш. Стыпендыятка міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Нямеччына, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Калумбія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Творы Вольгі Гапеевай перакладзеныя на больш як 10 моваў свету. Аўтарка супрацоўнічае з электроннымі музыкамі, выступае з аўдыёвізуальнымі перформансамі. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра. Мае ступень кандыдата навук, дацэнт. Займаецца літаратурным перакладам, даследаваннямі ў галіне філасофіі мовы, кампаратыўнай лінгвістыкі, сацыялогіі цела.