• ТАМКОВІЧ АЛЯКСАНДР. МАЗАІКА ЖЫЦЦЯ

    25.00 руб.

    0

    На старонках кнігі пра свой жыццёвы шлях расказваюць больш за 30 ЗОРАК беларускай культуры.
    Мастацкія біяграфічныя аповеды праілюстраваныя ўнікальнымі фота (звыш за 400) з сямейных альбомаў.
    «Мазаіка жыцця» — кніга, якая складаецца з біяграфічных артыкулаў, зробленых у розныя часы і ў розным фармаце. Аб’яднала іх жаданне герояў дасягнуць у сваіх сферах пэўных вяршыняў, іх працаздольнасць і непакорнасць «агульнай плыні». «Мазаіка жыцця» — незвычайная энцыклапедыя, бо зроблена не толькі з фактаў, але і з пачуццяў…
    Жанр Публіцыстыка
    Выдавецтва Медысонт
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 434
    Вокладка мяккая
    Памеры 145х210х23 мм
    ISBN 978-985-7136-73-5


    Катэгорыі: , , , .

Усім нам пашанцавала. Цяпер ёсць магчымасць даведацца пра жыццё выдатных людзей сучаснасці, як кажуць, з першакрыніц. У гэтым сэнсе “Мазаіка жыцця” — унікальная кніга, бо дае магчымасць пачуць не тое, што кажуць пра асобаў іншыя, а аповед саміх асобаў.

Менавіта пачуць, бо ў кожным радку гучыць голас не аўтара, а таго, з кім ён размаўляе.

Пранікнёны голас успамінаў. Без пафасу і ўзнёслых эпітэтаў. Голас шчырасці і прастаты.

А яшчэ ў гэтых асобаў ёсць агульная рыса. Нікому з іх жыццё не прыносіла поспех “на блюдечке с голубой каёмочкой”, слава не прыходзіла “па блаце”.

Усяго ў жыцці яны дабіваліся самі. Сваёй працаздольнасцю і мэтанакіраванасцю. Cваім талентам!

Як вядома, слова “мазаіка” паходзіць з латыні і першапачаткова азначала “твор, прысвечаны музам”. Да нас яно дайшло праз італьянскую і французскую мовы. Адно з сучасных значэнняў — “злучэнне разнародных элементаў, стракатая сумесь”, то бок тое, што і ёсць ў кнізе.

Толькі з дабаўленнем мноства біяграфічных момантаў. Момантаў, якіх дагэтуль не ведаў ніхто.
Крыніца: http://budzma.by/news/mazaika-zhyccya-stvorym-encyklapyedyyu-suchasnasci-razam.html

Журналіст і пісьменнік Аляксандр Тамковіч добра вядома сваімі кнігамі (18!), якія можна спампаваць у знакамітай віртуальнай бібліятэцы Kamunikat.
Аляксандр Тамковіч — сябра кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў, беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароджаны рознымі прэміямі, у тым ліку дыпломам імя Ю. Захаранкі “З паднятым забралам” і прэміяй імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: