• !
  • Татарка Дамінік. Культура як зносіны

    7.50 руб. 6.00 руб.

    1

    Кніга “Культура як зносіны” — гэта цэлы шэраг арыгінальных разваг славацкага пісьменніка Дамініка Татаркі пра мастацтва, культуру, палітыку, жыццё. Творчасць пісьменніка доўгі час была пад забаронай, да сённяшняга дня яго імя згадваецца ў кантэксце барацьбы, супрацьстаяння гвалту, няпраўдзе і несвабодзе. Дамінік Татарка сфармуляваў канцэпцыю нацыянальнай культуры, заснаванай на архаічных міфах. Культура — гэта зносіны, гэта прастора паразумення, у якой жыве любоў, творчасць і свабода. Гэта месца яднання цела і духа, гэта размова чалавека з самім сабой, з іншым чалавекам, з народам і светам.

    Жанр Публіцыстыка
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2012
    Колькасць старонак 352
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 130х200 мм
    ISBN 978-985-6906-81-0


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , , , , .

Пераклад са славацкай — Марына Кажарновіч.
Пераклад зроблены паводле выдання Dominik Tatarka. Kultúra ako obcovanie. Vybrané eseje. Bratislava, Nadácia Milana Šymečku, 1996.

«Культура як зносіны», Дамінік Татарка
> I
Невядомы твар
Да пытання духоўнай арыентацыі ў славацкай белетрыстыцы
Слова да дыскусіі
Пра пазітыўную праграму нацыянальнай літаратуры
Слова пра авангард

> II
Пра ўшанаванне багоў
Культура як зносіны
Свядомасць культуры
Свядомасць культуры I
Свядомасць культуры II
Свядомасць культуры III
Блуканні па Славакіі

> III
Роздум пра выставу Рудольфа Угра
Венеры Тогта
Дзяржаўнае ўшанаванне Уладзіміра Кампанэка
Крэматорый Мілучка і некалькі слоў пра выяўленчае мастацтва
Ціхая радасць
Пекла і рай у творчасці Эрвіна Семіана
Дзівосны вол
Дабрадзейнасць Мілана Лалуга

> IV
Месца Божае — месца чалавечае
Фігуры-цэзаратыпы раз і назаўсёды сыходзяць?
Студэнцкае паўстанне ў Парыжы
Што неабходна Браціславе як сталіцы?
Узнаўленне Маціцы славацкай
Трэба нам усё
Дыскусійнае выступленне
Пра культуру і ўладу
Пісьменнік і грамадства
Цяпер гаворка ідзе… пра што?

> V
Дыялогі з Дамінікам Татаркам
Слова мае Дамінік Татарка
На слова з Дамінікам Татаркам
Павучанне з літаратуры
Пісьменніцкі год 1968
Як зразумець так званы дэмакратычны працэс
Пасля прыходу чужых войск
Выбух бяссілля ці свабоды
Да шасцідзясятых угодкаў Чэхаславацкай рэспублікі
Калі мне было дваццаць год

> Каментар


Дамінік Татарка (1913—1989) — вядомы славацкі пісьменнік, эсэіст, публіцыст, яскравы прадстаўнік дысідэнцкай і апазіцыйнай славацкай літаратуры.
Нарадзіўся 14 сакавіка 1913 года ў Дрыеновым (Славакія). Скончыў філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта ў Празе (1934—1938), вучыўся ў Сарбоне (1938—1939).Падчас другой сусветнай вайны працаваў выкладчыкам славацкай і французскай мовы ў школе, браў удзел у славацкім нацыянальным паўстанні (1944).
Пасля заканчэння вайны працаваў рэдактарам газет “Нацыянальнае адраджэнне”, “Праўда”, штотыднёвіка “Культурнае жыццё”, кінасцэнарыстам. Актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці. У 1968—1969 гг. далучыўся да барацьбы за дэмакратычныя змены ў краіне, выказваўся супраць савецкай акупацыі.
У 1969 годзе адмовіўся ад членства ў камуністычнай партыі, у 1971 годзе — выключаны са славацкага Саюза пісьменнікаў. Быў пераследаваны, творы яго былі забароненыя. Адным з першых падпісантаў “Хартыю’77”.
Атрымаў нацыянальную прэмію (1949) і чэхаславацкую прэмію міру (1951) за раман “Фарная рэспубліка”.
Памёр Дамінік Татарка 10 траўня ў Браціславе. У 1990 — пасмяротна рэабілітаваны. У гэтым жа годзе ў Стакгольме была заснаваная літаратурная прэмія імя Дамініка Татаркі.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)