• Трафімчык Анатоль. 1939 год і Беларусь: забытая вайна

    12.00 руб.

    0

    Беларускі погляд на пачатак Другой сусветнай вайны. Даецца падрабязны аналіз прычын, перадумоваў і хады ваеннага канфлікту, праўдзіва характарызуецца месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаваў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме “вызвалення” і “аб’яднання” Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады.
    Жанр Навукова-папулярная літаратура
    Выдавецтва А. М. Янушкевіч
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 226
    Вокладка мяккая
    Памеры 145×200 мм
    ISBN 978-985-99340-2-5

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , .

Фрагмент кнігі на issuu.com

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечаная найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народу ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый даецца падрабязны аналіз прычын, перадумоваў і хады ваеннага канфлікту, праўдзіва характарызуецца месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаваў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме “вызвалення” і “аб’яднання” Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады.

Аўтар паставіў перад сабою даволі відавочную, але гэтым і арыгінальную задачу: паглядзець на пачатак Другой сусветнай вайны з рацыі беларускіх палітычных і нацыянальных інтарэсаў. Дзякуючы гэтаму даўно вядомыя факты і ацэнкі атрымалі іншае гучанне і вымярэнне. Беларускі погляд на пачатак вайны дазваляе зрабіць цалкам новыя і нечаканыя высновы.

Галоўная думка кнігі — Другая сусветная вайна пачалася для Беларусі менавіта ў 1939 годзе, а не праз два гады, пасля нападу фашысцкай Германіі на СССР. Аўтар ушчэнт разбівае штампы пра “вызваленчыя” матывы ў палітыцы сталінскага Савецкага Саюза адносна Заходняй Беларусі, створаныя савецкай ідэалагічнай машынай. Вялікае месца ў выданні таксама адводзіцца рэакцыям грамадства на палітыку новай савецкай улады на заходнебеларускіх землях у першыя гады Другой сусветнай вайны.

Лёгкасць выкладання і сакавітасць жывой беларускай мовы робяць кнігу цікавай для самага шырокага кола чытачоў.


ПРАДМОВА

РАЗДЗЕЛ I
На парозе новай эпохі: свет і Беларусь пасля Першай сусветнай вайны

РАЗДЗЕЛ II
Шлях да верасня 1939 года: Беларусь і суседзі паміж дзвюма сусветнымі войнамі

РАЗДЗЕЛ III
Выбух Другой сусветнай вайны: беларускае вымярэнне

РАЗДЗЕЛ IV
Усталяванне савецкай улады ў Заходняй Беларусі: механізмы і працэсы

ЗАКЛЮЧЭННЕ


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: