Прадмова
Уступ
Ад Петраграда да Рыгі (1917-1921)
Ад мірнага дагавора да мірнага дагавора (міжваенны перыяд)
З агню ды ў полымя: 1939-ы
Заключэнне
Біяграфія

Анатоль Трафімчык — кандыдат гістарычных і філалагічных навук. Нарадзіўся ў 1976 г. у в. Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці . У 1998 г. скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі ў 1998–2001 гг. У 2003 г. скончыў аспірантуру Інстытута еўрапейскіх даследаванняў НАН Украіны. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі НАН Украіны на тэму «Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі ў заходніх абласцях БССР у 1939–1941 гг.». У 2014 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па літаратуразнаўстве ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
З верасня 2004 да снежня 2007 г. працаваў на пасадах дацэнта і старшага выкладчыка кафедры філасофіі і гісторыі УА «Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт». Чытаў лекцыі па дысцыплінах “Гісторыя Беларусі”, “Філасофія”. У 2009 — 2012 г. працаваў на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. З кастрычніка 2012 г. – навуковы супрацоўнік Цэнтра мовазнаўства НАН Беларусі.
Займаецца пытаннямі гісторыі асветы заходняга рэгіёна Беларусі сярэдзіны ХХ ст., даследую праблемы заходнебеларускага памежжа і палітычнай гісторыі першай паловы ХХ ст. Мае каля 150 навуковых публікацый у айчынным і замежным друку па разнастайных праблемах гістарычнай навукі, літаратуразнаўства, літаратурнай крытыкі, дыялекталогіі.
Аўтар трох паэтычных зборнікаў “Пасведачанне аб нараджэнні” (Мінск, 1999), “Ноты цноты” (Брэст, 2003), “Лірыка Лірыка” (Баранавічы, 2007) і навуковых кніг па гісторыі “Пра нашу і вашу гісторыю” (Баранавічы, 2011), “Якуб Колас – вядомы і невядомы” (2012), “Беларуская дзіцячая драматургія” (2012).


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)