• Церабун Уладзімір. На хвалях часу

    10.00 руб.

    Кніга ўяўляе з сябе своеасаблівы аповед пра гісторыю мастацкага жыцця Уладзіміра Церабуна. Увазе чытача прапаноўваюцца фотаздымкі знакамітых работ беларускага скульптара, усталяваных у розных гарадах Беларусі. Кніга змяшчае і выявы працаў з жанраў станковай скульптуры і дробнай пластыцы, вырабаў з керамікі, а таксама жывапіс і малюнкі Уладзіміра Церабуна.

    Жанр Мастацкі каталог
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 70
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 225×200 мм
    ISBN 978-985-7021-54-3

    Тэг: .Катэгорыі: , , .

Тое, што стварыў Уладзімір Церабун, ужо стала гісторыяй айчыннага мастацтва. ~Яўген Шунейка, кандыдат мастацтвазнаўства
Cкульптар, ганаровы грамадзянін горада Смаргоні, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.
Нарадзіўся ў 1946 годзе ў вёсцы Несцяняты на Смаргоншчыне. На працягу 1968—1973 гг. вучыўся на кафедры скульптуры Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (майстэрня прафесара А. Бембеля). 3 1974 г. прымае ўдзел у мастацкіх выставах. У 1977 г. прыняты ў сябры Беларускага саюза мастакоў. У 1986 г. узнагароджаны медалём “За працоўную доблесць” (Масква). З 1997 да 1999 гг. выкладаў скульптуру і малюнак у Гродзенскім вучылішчы мастацтваў.
У 2007 г. прысвоена званне “Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь”.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)