• Церашкова Алена. Англійская мова: слова за словам

    6.70 руб.

    0

    Кніга навучыць вымаўляць словы, простыя рыфмы паспрыяюць іх хуткаму запамінанню, а малюнкі замацуюць у свядомасці маленькага чытача трывалыя вобразы. Вершы Алены Церашковай не проста паспрыяюць хуткаму запамінанню слоў, але і навучаць дзетак складаць уласныя двухрадкоўі — па аналогіі. За такімі практыкаваннямі можна бавіць шмат часу як з сябрамі, так і з бацькамі.
    Жанр Паэзія
    Выдавецтва Мастацкая літаратура
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 35
    Вокладка мяккая
    Памеры 200×215 мм
    ISBN 978-985-02-1662-5


    Самавываз або бясплатная дастаўка ў Мінску па лініі метро. Перасылка поштай па Беларусі.


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , , .

Мастак — Вольга Раманюк

Прыгожая кніга з прывабнымі і цёплымі малюнкамі, якую і проста цікава пачытаць, і ў той жа час гэта выдатны дапаможнік па англійскай мове. З выданнем могуць працаваць нават тыя бацькі і бабулі з дзядулямі, якія не проста забыліся на ўсе англійскія словы ды граматычныя правілы, але і вывучалі ў школе ды ВНУ зусім іншую мову. ~Марына Весялуха, zviazda.by

Прывітанне, сябра!

Напэўна, ты ўжо ўмееш чытаць на роднай мове (а калі не — неўзабаве падвучышся, праўда?). Родная мова — ключык да роднай зямлі, яе скарбаў, загадак і таямніц. Але свет вялікі, i так хочацца пабачыць усе ягоныя цікавосткі!

Вось і прыходзіць думка: час вывучаць англійскую мову!

Як вывучаць? Можна дачакацца, пакуль яна пачнецца ў школе. Можна пайсці на курсы ці ў гурток. А можа, мама, дзядуля ці старэйшы брат могуць з табой займацца?

Але які б спосаб ты ні абраў, гэтая кніжка будзе табе дарэчы. Скажу па сакрэце: ані ў мамы тваёй, ані ў бабулі, ані ў прабабулі такіх кніжак не было! А то б яны аднолькава лёгка размаўлялі з табой і па-беларуску, і па-англійску. У гэтай кніжцы сабраныя кароткія вершыкі, а ў канцы кожнага — англійскае слова. Прыгадаў вершык — рыфма дапаможа табе ўзгадаць i замежнае слова. Чым болей слоў ты запомніш, тым прасцей будзе табе загаварыць па-англійску. А калі займацца разам з братам, сястрой ці сябрамі — можна лёгка праверыць адно аднога, пагуляцца ды паспаборнічаць.

Стварэнню гэтай кніжкі вельмі дапамагла цудоўная знаўца англійскай мовы Алена Трацякова — гэта яна запісала замежныя словы беларускімі літарамі, каб ты не заблытаўся і слушна вымаўляў іх. А таленавітая мастачка Вольга Раманюк зрабіла жывыя і вясёлыя малюнкі да вершаў.

Пагартай кніжку, перш чым брацца за навуку. Хто сказаў, што вучыцца цяжка? Па-мойму, вучыцца — весела. Вясёламу вучню — вясёлы падручнік! А можа, настане дзень, калі ты сам захочаш прыдумаць рыфмаванкі з замежнымі словамі? Гэта будзе цудоўна! Так ты зможаш навучыць усю сям’ю! Спрабуй, у цябе атрымаецца. Бывай здаровы і разумны, дружа. Прыемнага навучання!

Алена Церашкова


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: