У дэбютную кнігу Юлі Цімафеевай увайшлі арыгінальныя вершы аўтаркі і зробленыя ёй пераклады замежнай паэзіі, пераважна англамоўнай (Ў. Ўітмэн, С. Крэйн, Э. Лоўэл, Ў. К. Ўільямс, С. Плат, Ч. Букоўскі і інш.).

Вершы Юлі Цімафеевай, якія склалі гэты зборнік, ─ выклік звыклым уяўленням пра жанчыну, асэнсаванне сябе як тэксту і тэксту як працягу уласнай цялеснасці. Нездарма адзін з раздзелаў мае назву “Flowers and meat”, “Кветкі і мяса” ─ менавіта гэтыя вобразы можна назваць ключом да разумення “Кнігі памылак”. Раздзел “Шэрая птушка” прысвечаны асэнсаванню аўтаркай свайго месца ў свеце, почасту гэта сюжэтныя вершы, вершы, у якіх паказваецца сутыкненне з абставінамі і шукаецца пэўная “стратэгія жыцця”. Апошні раздзел, “Не ўмець чытаць”, ─ гэта, так бы мовіць, “вершы пра вершы”; іхныя тэмы: мова, літаратура і іх уплыў на фармаванне асобы.


Юлія Цімафеева — перакладчыца, паэтка. Нарадзілася ў 1982 годзе на Брагіншчыне. Скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ, Беларускі Калегіюм, наведвала Перакладніцкую майстэрню. Адна з заснавальніц і рэдактарак інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет». Каардынатарка Школы маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Жыве ў Мінску.
Перакладала паэзію з ангельскай мовы ─ Ч. Букоўскі, М. Дзікман, С. Крэйна, Э. Лоўэл, з партугальскай ─ А. Кайэру, з гішпанскай ─ М. Эбну; прозу з ангельскай ─ Э. Ч. Асонду, М. Бірбам, Г. Ч. Босман і інш.
У 2012 годзе як дэбютантка ўзяла ўдзел у міжнародным жаночым слэме (Менск) і ўвайшла ў тройку пераможцаў. Пераможца ў прозе конкурсу для маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, арганізаванага Саюзам беларускіх пісьменнікаў у 2012 годзе.
Аўтарка паэтычнага зборніка «Кніга памылак» (2014), які ўвайшоў у шортліст прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі паэзія.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: