• Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы

    66.30 руб.

    1

    «Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы» — ілюстраваны даведнік, які прадстаўляе работы апошніх гадоў больш як 300 аўтараў у галіне дызайну. На старонках выдання прадстаўлены рэпрадукцыі работ і кароткія біяграфічныя звесткі пра архітэктараў, дызайнераў, куратараў, мастакоў, скульптараў, фатографаў. Важнае месца займае блок, прысвечаны «рэчам беларускім» — найбольш яркім, на думку складальнікаў, аб’ектам матэрыяльнай культуры, створаным у розныя часы на тэрыторыі Беларусі.

    Жанр Ілюстраваны даведнік
    Выдавецтва Беларускі саюз дызайнераў
    Год выдання 2016
    Колькасць старонак 248
    Вокладка мяккая
    Памеры 248х230 мм
    ISBN 978-985-6534-26-6


    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , , .

Беларускi Саюз Дызайнераў прапануе Вам ілюстраваны даведнік “Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы”, прэзентацыя якога адбылася ў 2016 годзе. У лютым 2017 года на Міжнародным кніжным кірмашы ў Мінску кніга атрымала “Залаты фаліянт” – лепшае выданне года ў намінацыі “Існасць рэчаў” за ўклад у захаванне культурнай спадчыны.

Даведнік з’яўляецца своеасаблівай анталогіяй беларускага дызайну: больш за 500 старонак унікальнага ілюстраванага матэрыялу з актуальнай інфармацыяй. На старонках выдання прадстаўлена больш як 300 асоб з рэпрадукцыямі работ, асабістымі кантактамі і кароткімі біяграфічнымі звесткамі.

Побач з заснавальнікамі прафесіі, вопытнымі майстрамі і запатрабаванымі практыкамі, вартае месца ў каталозе займаюць працы маладых, перспектыўных і не менш амбітных дызайнераў і мастакоў. Праект закранае ўсе сферы сучаснага беларускага дызайну: аб’ектны дызайн, дызайн інтэр’ераў, арт-дызайн, фэшн-дызайн, камунікатыўны дызайн і культурны менеджмент.

Кніга будзе цікава не толькі прафесіяналам у галіне дызайна і выяўленчага мастацтва, але і шырокаму колу чытачоў. Кніга можа быць упрыгожаннем кабінета кіраўніка, цудоўнай базай дадзеных, але і шыкоўным падарункам.

Як расказаў Зьміцер Сурскі ў інтэрвію Радыё Свабода, рэалізацыя праекту — прыклад удалага карпаратыўнага краўдфандынгу. Спачатку «скінуліся» будучыя героі альбома, а калі стала зразумела, што на годнае выданьне добрым накладам сродкаў усё адно ня хопіць, пачалі падключаць спонсараў. На дзіва, тыя адгукнуліся досыць актыўна:

«Альбом кампанаваўся цягам апошніх 4–5 гадоў. Як часта здараецца, найцяжэй аказалася усіх сабраць і сыстэматызаваць. Спачатку бачылася, што кантэнт будзе складацца толькі з аўтарскіх старонак. А калі ўжо пачалі ўсё раскладаць, заўважылі, што нашы героі адзін аднаму, скажам так, замінаюць. Пачалі думаць, чым іх разбавіць, якія зрабіць перабіўкі. Магчыма, нейкі тэкст, дакумэнты, фрагмэнты старых газэт ці нешта яшчэ. Але згадалі, што гадоў дзесяць таму падрыхтавалі заяўку на праект „Беларуская рэчаіснасьць“, зьвязаны якраз з рэчамі, дызайнам, матэрыяльнай культурай. Адпаведна, падумалі, чаму б не паспрабаваць спалучыць адно з адным? І вось такім чынам удзельнікі сталі лякаматывам для такой некамэрцыйнай справы, як слоўнік матэрыяльнай культуры».

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: