• Уэльбэк Мішэль. Магчымасць выспы

    31.70 руб.

    0

    Адзін з найбольш чытаных французскіх аўтараў Мішэль Уэльбэк (нар. 1958) спрабуе ва уласцівай яму шчырай манеры прааналізаваць стан сучаснага грамадства, уздымаючы праблемы кахання і гвалту, маладосці і старасці, смерці і несмяротнасці.

    Раман Уэльбэка «Магчымасць выспы» (2005) заваяваў літаратурную прэмію «Интералье». Па матывах сваёй кнігі Уэльбек паставіў аднайменны мастацкі фільм. Карціна, прэм'ера якой адбылася ў жніўні 2008 года ў рамках кінафестывалю ў Лакарна, не выклікала энтузіязму ў крытыкаў і атрымала разгромныя рэцэнзій.

    Пераклад з французскай мовы Зміцера Коласа.

    Жанр Раман
    Выдавецтва Зміцер Колас
    Год выдання 2012
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 135х205 мм
    Колькасць старонак 367
    ISBN 978-985-6992-12-7

    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , , .

«Адзінота ўдваіх — гэта добраахвотнае пекла. У сямейным жыцці часцей за ўсё ўжо ад самага пачатку ёсць пэўныя дробязі, лёгкія разыходжанні, якія абое партнёры абыходзяць маўчаннем, радасна думаючы, што каханне ўладзіць урэшце ўсе праблемы. У цішыні гэтыя праблемы неўпрыкмет растуць, і праз некалькі гадоў прырываюцца вонкі, робячы ўсякае сумеснае жыццё немагчымым.»

«Але ў гэтым і ёсць прынцып мастацтва грамадскага дзеяння: стварыць дзейсную парабалу, якая потым падхопліваецца і ў больш ці менш скажоным выглядзе перадаецца трэцімі асобамі, каб у выніку своеасаблівым рыкашэтам змяніць грамадства ў цэлым.»

«Розніца ва ўзросце — апошняе табу, астатняя мяжа, тым больш неадольная, што, будучы апошняй, яна замяніла ўсе іншыя. У сучасным свеце можна быць свінгерам, бі- і транссексуалам, заафілам, садамазахістам, але старым быць забараняецца.»

 

Мішэль Уэльбэк (нарадзіўся 26 лютага 1956 года) французскі пісьменнік, паэт. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі «Гран пры» па літаратуры (1998).

Вядомасць да Мішэля Уэльбэка прыходзіць з выхадам яго першага рамана «Пашырэнне прасторы барацьбы» (1994), у якім ён ставіць пад сумнеў ліберальныя дасягненні заходняга грамадства. Галоўным аб’ектам крытыкі становіцца сэксуальная свабода, якая на практыцы з’яўляецца, на думку пісьменніка, чарговы пасткай для сучаснага чалавека. Тэма атрымлівае развіццё ў наступным рамане Уэльбэка «Элементарныя часціцы» (1998), у якім ён аналізуе шлях, пройдзены заходнім грамадствам, пачынаючы з сэксуальнай рэвалюцыі 1960-х, і робіць несуцяшальную выснову — чалавецтва асуджана.

Мішэль Уэльбек пакінуў Францыю ў канцы 1990-х (магчыма, не апошнюю ролю ў гэтым рашэнні адыгралі судовы пераслед і пагрозы з боку прадстаўнікоў мусульманскай абшчыны), жыў у Ірландыі, затым у Іспаніі. У цяперашні час Уэльбек прызнаны адным з самых вядомых у свеце французскіх пісьменнікаў.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)