

Непаўторная мова, дасканалы стыль, а таксама любоў і прага да жыцця, што нясуць з сабою героі казак Уладзіміра Караткевіча, – усё гэта з першых радкоў захапляе і малых, і дарослых. Тэксты шыкоўна праілюстраваныя Міколам Купавам.
Малыя з цікавасцю прачытаюць творы «Жабкі і Чарапаха», «Верабей, сава і птушыны суд», «Вясна ўвосень», «Надзвычайная котка». Падлеткам адрасаваны шчымлівыя і патрыятычныя «Лебядзіны скіт», «Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў», «Кацёл з каменьчыкамі», лірычная «Вужыная каралева». А чытач дарослы і спрактыкаваны, можа, адкрые для сябе новага Уладзіміра Караткевіча – геніяльнага пісьменніка-казачніка.
Жанр | Казкі |
Выдавецтва | Мастацкая літаратура |
Год выдання | 2020 |
Колькасць старонак | 110 |
Вокладка | цвёрдая |
Памеры | 220×293 мм |
ISBN | 978-985-02-2027-1 |
З М Е С Т
У нейкім прыгожым краі… Пятро Васючэнка
Чортаў скарб
Жабкі і Чарапаха
Кацёл з каменьчыкамі
Верабей, сава і птушыны суд
Вясна ўвосень
Вужыная каралева
Лебядзіны скіт
Нямоглы бацька
Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў
Пан тванны, шляхціц багняны
Казка пра Пятра-разбойніка
Надзвычайная котка
Мужык і дзіва аднавокае
Аўтух-дамоўнік
Рыбін цар
Ноч
Куцька
Вераб’ёва цешча
Старая казка
Уладзімір Караткевіч. Дарога, якую прайшоў…