Дэбютная кнiга гэтай маладой пiсьменнiцы з’явiлася дзякуючы конкурсу «Першацвет», у якiм перамагла Станiслава. З яе рамана пачынаецца новая выдавецкая серыя — «Час 21», у якой будуць друкавацца маладыя. Беларускамоўнае моладзевае фэнтэзi — нiша вельмi запатрабаваная, але яшчэ зусiм мала напоўненая. Героi рамана — сённяшнiя падлеткi, са сваiмi комплексамi, першымi закаханасцямi i марай пра незвычайнае. Вось тая мара i здзяйсняецца. Дзяўчынка Кася прыйшла на школьны баль. У яе вялiкiя планы: яна збiраецца таньчыць з хлопцам, якi ёй спадабаўся. У перапынку памiж танцамi збегала ў гардэроб, каб пераабуцца ў зручныя кеды… i — што такое? — у актавай зале яе сустрэлi ўжо зусiм iншыя людзi, незнаёмая музыка, i ўвогуле, як высвятляецца, гэта iншая планета — Сакра. Нечакана Кася апынаецца сярод прэтэндэнтак на званне Панны Сакры, яе завуць на сцэну — дзяўчыну, вiдавочна, прымаюць за кагось iншага. Але гэта не проста iншая планета, а плён людскiх фантазiй. Хутка Кася i яе сябры, якiя ўмеюць марыць, пачынаюць часта наведваць дзiвосны свет, а iх знаёмцы з Сакры завiтваюць на Зямлю. Сардэчныя справы ад гэтага яшчэ больш заблытваюцца. Дый на прыгожай фантазiйнай планеце не ўсё так бязвоблачна. Тут ёсць свае злодзеi, чыю страшную змову Касi з камандай прадказальна давядзецца выкрыць. Дарэчы, фактура рамана нагадае не якiя–небудзь «Зорныя войны», а славянскую мiфалогiю — яе персанажы дзейнiчаюць на старонках кнiгi. Цiкавая спроба стварыць чытэльны тэкст на беларускай мове для юнага чытача.
Людмила РУБЛЕВСКАЯ

Маладая аўтарка Станіслава Умец прэзентуе сваю кнігу “Сэрца Сакры”, якая выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” і адкрыла серыю “Час 21”.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: