Сённяшні свет — маленькі і крохкі. Тое, што адбываецца на іншым кантыненце, адбываецца на адлегласці выцягнутай рукі, адбываецца з табой. Мы ўсе жывём разам, дыхаем адным паветрам, п’ём адну ваду. Ніхто не чужы, ніхто
не іншы настолькі, каб быць бясконца далёкім. У пэўным сэнсе іншасць — гэта ілюзія.
У аўтабіяграфічнай кнізе пра час, пражыты ў Швецыі, пісьменніца апісвае рэальных людзей і рэальныя падзеі. Зменены толькі імёны і некаторыя тапонімы. «Я не магла дазволіць са бе бавіцца выдумкай, бо знаходжу гэтую гісторыю занадта важнай, большай за мяне, большай за нас, — кажа аўтар. — Няхай тыя, хто пажадае, пражывуць яе разам са мной».

Электрычка да Стакгольма
На заснежаны востраў

Пераможца літаратурнага конкурсу імя Данііла Хармса (Санкт-Пецярбург, 2007), фіналіст конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (Менск, 2009), дыплямант прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Проза» (2011). Апавяданьні і вершы публікаваліся ў зборніку «Святая праўда ды іншыя казкі» (2009), магілёўскім пэрыядычным друку, літаратурных часопісах «Тэксты», «Дзеяслоў», «Тэрмапілы», «Arche», газэце «Літаратурная Беларусь», швэдзкай анталёгіі перакладаў сучаснай беларускай літаратуры «Беларусь — літаратурнае падарожжа» (Стакгольм, 2011). Аўтар перакладаў прозы з ангельскай, расейскай і старабеларускай моваў, аўтаперакладаў на ангельскую.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: