• Усевалад Гарачка. Каляровыя слёзы

    9.00 руб.

    2

    У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя аўтарам пераважна ў перыяд з 2005 па 2009 г. Яны вызначаюцца арыгінальным асэнсаваннем рэчаіснасці, шырокім настраёвым і тэматычным дыяпазонам. Нягледзячы на некаторыя асаблівасці, што нібыта збліжаюць вершы зборніка з пэўнымі наватарскімі плынямі, іх хутчэй варта разглядаць як працяг класічнай традыцыі ў беларускай паэзіі.

    Жанр Вершы
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 84 с.
    Вокладка мяккая
    Памеры 127×200 мм
    ISBN 978-985-7140-96-1

    Тэгі: , .Катэгорыі: , , .

Усевалад Гарачка. Нарадзіўся 12 снежня 1968 года ў пасёлку Юцкі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. У 1986 годзе скончыў Дзямідавіцкую сярэднюю школу, у 1992 годзе — фізічны факультэт БДУ. Працуе на ВНА «Інтэграл». Жыве ў г. Фаніпаль. Жанаты. Мае дачку.

Вершы піша з 1992 года. З 1993 года выступае ў перыядычным друку: спачатку з вершамі, а потым і з крытычнымі артыкуламі, эсэ, кароткімі апавяданнямі. Адзін са стваральнікаў літаратурнага руху «Бум-Бам-Літ» (вясна 1994). З 2005 года сябра Беларускага ПЭН-цэнтра, з 2006 — Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Аўтар кніг паэзіі «Пралетарскія песні» (2004, выйшла ў серыі «Другі фронт мастацтваў») і «Даты» (2004). Таксама сааўтар некалькіх кніг, у т.л. «Тазік беларускі». Вершы апошніх гадоў друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», часопісе «Крыніца».

Крыніца
Крыніца


Н.Б.
Калі б мы зараз сядзелі з табой
у яблыневым садзе
вясной
пад квеценню зорак,
пад зорамі кветак,
я б знайшоў тыя словы,
якія табе калісьці казаў
у яблыневым садзе
вясной
пад зорамі кветак,
пад квеценню зорак.

… О Божа!
Няўжо і цяпер,
праз столькі гадоў,
каб знайсці тыя словы,
трэба сядзець
у яблыневым садзе
вясной
пад зорамі кветак,
пад квеценню зорак?


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)