• Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён

    3.30 руб.

    0

    Слоўнік з'яўляецца найбольш поўным нарматыўным даведнікам па выкарыстанні ўласных асабовых беларускіх імён, утварэнні імён па бацьку. Прыведзены розныя па паходжанні мужчынскія і жаночыя імёны, у тым ліку рэдкаўжывальныя і ўстарэлыя; пададзены найбольш пашыраныя іх народныя, размоўныя і вытворныя формы і варыянты. Выданне ўтрымлівае таксама інфармацыю аб іншамоўных адпаведніках беларускіх імён.

    Адрасуецца работнікам пашпартных сталоў і кадравых службаў, ЗАГСаў, натарыяльных кантор і юрыдычных кансультацый, работнікам друку, настаўнікам і студэнтам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца сучасным беларускім іменасловам.

    Жанр Слоўнік
    Выдавецтва Літаратура і Мастацтва
    Год выдання 2011
    Колькасць старонак 240 с.
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 145×220 мм
    ISBN 978-985-6941-10-1


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , , .

Прадмова (A. А. Лукашанец)
Скарачэнні
Выкарыстаныя крыніцы
А-Я
Што чытаць пра ўласныя імёны

Уласныя імёны складаюць вельмі важную і разам з тым вельмі спецыфічную частку слоўнікавага складу любой мовы, у тым ліку і беларускай. Асабовыя ўласныя імёны ўваходзяць у нацыянальны лексікон беларускай мовы як састаўная частка, аднак істотна адрозніваюцца ад агульных найменняў як па сваім складзе і асаблівасцях гістарычнага фарміравання, так і па сваёй функцыянальнай ролі.

Уласныя асабовыя імёны разам з імем па бацьку і прозвішчам з’яўляюцца найважнейшым сродкам ідэнтыфікацыі чалавека. Кожны жыхар нашай краіны, як і кожны чалавек наогул, атрымлівае ўласнае імя адразу пасля нараджэння, яно суправаджае яго на працягу ўсяго жыцця. Выбранае імя запісваецца ў дакументах, што сведчаць асобу: пасведчанні аб нараджэнні, пашпарце, дакументах аб адукацыі, у пасведчанні аб заключэнні шлюбу і г. д. Уласнае імя перадаецца ў спадчыну дзецям, паколькі ў пасведчанні аб нараджэнні абавязкова ўказваюцца імёны бацькі і маці. Імя бацькі перадаецца асобе і ў выглядзе імя па бацьку, якое разам з уласным іменем і прозвішчам выступае абавязковай часткай сучаснай трохкампанентнай формулы афіцыйнага наймення асобы.

Сказанае сведчыць, што ўласныя асабовыя імёны выконваюць спецыфічную функцыю ідэнтыфікацыі асобы. У сучасным ужыванні яны не выражаюць ніякага сэнсавага значэння, а толькі ўказваюць на асобу, выдзяляюць яе з кола іншых, хаця гістарычна многія ўласныя імёны суадносяцца з агульнаўжывальнымі словамі з пэўным лексічным значэннем. Менавіта асабовае ўласнае імя ў сукупнасці з прозвішчам і імем па бацьку дазваляе ідэнтыфікаваць асобу з усяго калектыву, людской супольнасці ў цэлым. Таму выкарыстанне і функцыянаванне ўласных імён з’яўляецца не толькі асабістай справай носьбіта таго ці іншага імені, але і ўсяго грамадства. Дзякуючы ўласнаму імені асоба не толькі становіцца паўнавартасным членам калектыву, але і пакідае свой след у гісторыі. Увогуле, сёння цяжка сабе ўявіць функцыянаванне грамадства і яго інстытутаў без уласных імён і прозвішчаў. Таму вельмі важна і неабходна ведаць асаблівасці свайго нацыянальнага іменніка, асаблівасці яго функцыянавання.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: