На беларускай і нямецкай мовах.
Пераклад на беларускую Віталя Рыжкова. Пераклад на нямецкую Святланы Люкевіч і Андрэаса Градэля.

Кніга зробленая поўнакаляровым друкам на крэйдаванай паперы.

“Наш стары добры Вавілон” — унікальная кніга. Міхаілу Валодзіну ўдалося аб’яднаць пад адной вокладкай зборнік гарадскіх апавяданняў, міфалагічны і незвычайны падарожны даведнікі па горадзе. Дзякуючы таму, што “Мінскія гісторыйкі” (так аўтар называе свае кароткія апавяданні) месцяцца ўздоўж аднаго з самых папулярных гарадскіх маршрутаў і суправаджаюцца мапай, чытачы змогуць здзейсніць і самастойныя прагулкі. І не на самоце, а ў кампаніі Дастаеўскага і Талстога, Купалы і Коласа, Мальера і Вальтэра, Кацярыны I і Пятра Вялікага, Пушкіна, Александроўскай, Фідэля Кастра ды іншых мінчан.

Das Buch “Gutes altes Babylon” ist einzigartig. Mit ihm ist es Michail Valodzin gelungen, eine Sammlung von Stadtgeschichten, ein mythologisches Nachschlagewerk und einen ungewohnlichen Rei-sefūhrer in einem Band zu vereinigen. Da sich die „Minsker Geschichtchen“, wie der Autor seine Erzahlungen nennt, entlang einer der beliebtesten Routen durch die Stadt aneinanderreihen und durch Karten erganzt werden, kann der Leser mit ihrer Hilfe die Stadt selbstandig erkunden. Und das nicht alleine, sondern in Begleitung von Dostojewski und Tolstoi, Kupala und Kolas, Moliere und Voltaire, Katharina I. und Peter dem GroBen, Puschkin, der Aleksandroūskaja, Fidel Castro und anderen Minskern.

 

ЗМЕСТ

 

Ад аўтара

Замест прадмовы, а бо Такая мінская гісторыйка

ЧАСТКА I. Вакзал — Паштамт

Помнік, які не адбыўся, або Літаратурная гісторыйка

Справа Эйнштэйна, або Матэматычная гісторыйка

Наталевіч з Каралішчавічаў, або Чыгуначная гісторыйка

Кіно з выбухамі, або Містычная гісторыйка

Ліст з мінулага, або Італьянская гісторыйка

ЧАСТКА II. КДБ — Прыбіральня

Пятнаццаты старшыня, або Гісторыйка пра законы архітэктуры

Гузік Сталіна, або Пасляваенная гісторыйка

Царыца-літвінка, або Велікасвецкая гісторыйка

Чыста савецкі смех, або Фізіялагічная гісторыйка

Выкрадзены хлопчык, або Антычная гісторыйка

Канец легенды, або Каналізацыйная гісторыйка

ЧАСТКА III. Рэзідэнцыя — Сквер Янкі Купалы

Дарагія вокны, або Гісторыйка пра недаўгавечнасць улады

Таямніца двух танкаў, або Гісторыйка пра забытых герояў

Пацёмкінская лесвіца, або Гісторыйка пра чужога прэзідэнта

Серэнада Дон-Кіхота, або Юбілейная гісторыйка

Хронікі “Эльвода”, або Нямецкая гісторыйка

Купальскія прыгажуні, або Гісторыйка пра палон натхнення

ЧАСТКА IV. Планетарый — Плошча Перамогі

Марсіянін Зайцаў, або Калядная гісторыйка

Штаб зверху, або Гісторыйка з літарамі

Фатальная ратонда, або Антыалкагольная гісторыйка

Самая высокая вежа, або Тэлевізійная гісторыйка

“Паўстань, пракляццем катаваны”, або Гісторыйка пра нядобры з’езд

Пеліканы на плошчы, або Гісторыйка пра запаведнік у цэнтры горада

Замест пасляслоўя, або Каранарныя мінчане як яны ёсць

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: