• Валодзін Міхаіл. Наш стары добры Вавілон: Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках

    2

    “Старая новая” гісторыя Мінска ў кнізе Міхаіла Валодзіна адсылае да вандроўнага культурнага міфу пра Вавілон, у якім мінскія гісторыйкі, шчыльна паяднаныя на старонках выдання з архіўнымі фотаздымкамі, малюнкамі, калажамі і мапамі, ствараюць унікальны гарадскі маршрут, па якім чытачы могуць здзейсніць і самастойны шпацыр. Прагулка можа быць як урэчаісненай, так і ў глыбінях свядомасці кожнага — каму як даспадобы. На беларускай і нямецкай мовах
    Жанр Проза
    Выдавецтва Кнігазбор
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 168
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 225×190 мм
    ISBN 978-985-7144-12-9


    Няма ў наяўнасці


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , , , .

Гісторыя нагадвае пазл: мінулае звальвае да кучы факты і “рэчыўныя доказы”, і калі іх правільна скласці, атрымаецца карціна, падобная да той, што была ў рэчаіснасці. Ключ да апавяданняў варта шукаць у постмадэрнісцкай гульні на мяжы няўмольнай рэальнасці і мастацкай выдумкі. ~Міхаіл Валодзін, lit-bel.org
“Наш стары добры Вавілон” — унікальная кніга. Міхаілу Валодзіну ўдалося аб’яднаць пад адной вокладкай зборнік гарадскіх апавяданняў, міфалагічны і незвычайны падарожны даведнікі па горадзе. Дзякуючы таму, што “Мінскія гісторыйкі” (так аўтар называе свае кароткія апавяданні) месцяцца ўздоўж аднаго з самых папулярных гарадскіх маршрутаў і суправаджаюцца мапай, чытачы змогуць здзейсніць і самастойныя прагулкі. І не на самоце, а ў кампаніі Дастаеўскага і Талстога, Купалы і Коласа, Мальера і Вальтэра, Кацярыны I і Пятра Вялікага, Пушкіна, Александроўскай, Фідэля Кастра ды іншых мінчан.

Das Buch “Gutes altes Babylon” ist einzigartig. Mit ihm ist es Michail Valodzin gelungen, eine Sammlung von Stadtgeschichten, ein mythologisches Nachschlagewerk und einen ungewohnlichen Rei-sefūhrer in einem Band zu vereinigen. Da sich die „Minsker Geschichtchen“, wie der Autor seine Erzahlungen nennt, entlang einer der beliebtesten Routen durch die Stadt aneinanderreihen und durch Karten erganzt werden, kann der Leser mit ihrer Hilfe die Stadt selbstandig erkunden. Und das nicht alleine, sondern in Begleitung von Dostojewski und Tolstoi, Kupala und Kolas, Moliere und Voltaire, Katharina I. und Peter dem GroBen, Puschkin, der Aleksandroūskaja, Fidel Castro und anderen Minskern.


Мінчане ўсё забылі. Ніхто не згадвае ні акцёра Алаізія Жулкоўскага, ні пастаноўку першай беларускай оперы “Ідылія”, ні з’едлівыя жарты, якія адпускаў кампазітар Манюшка пра свайго суаўтара, драматурга Дуніна-Марцінкевіча. Папраўдзе, і самога кампазітара ў Мінску не дужа памятаюць: зарос травой фальварак Убель з домам, у якім ён нарадзіўся, няма музею ў кватэры на рагу Дамініканскай і Валоцкай, дзе жыў. Што казаць пра Мальера з Вальтэрам — нават вуліц, названых у іх гонар, няма ў нашым горадзе!

А ўсё праз тое, што кожнае новае пакаленне мінчан пачынае жыць начыста. Нібы не тысячагадовы горад пад нагамі, а новабудоўля. Зрэшты, новабудоўля і ёсць. Але — прывіды! Здані блукаюць між бетонных будынкаў, і нікуды ад іх не падзецца. Гэта яны нашэптваюць сюжэты з уласных жыццяў — то ўздыхаюць, закочваючы вочы да неба, а то, застыўшы на месцы, раптоўна тыцкаюць пальцам у зямлю: “Тут! Тут гэта было!” Прыслухайцеся, і праз бясконцы гарадскі шум будзе выразна чуваць галасы ўдзячных апавядальнікаў, і сотні вясёлых і сумных, звычайных і неверагодных здарэнняў выйдуць вам насустрач з цемры стагоддзяў. У іх рэчаіснасць мірна суседнічае з фантазіяй, а факты — з чуткамі. У іх горад паўстане такім, якім мы яго не ведалі раней.

Гісторыйкі, адным словам. Так я іх назваў. Мінскія гісторыйкі — бо аповеды гэтыя пра Мінск і мінчан. Зрэшты, усе людзі, якія ёсць на зямлі, — мінчане. Але пра гэта я распавяду пасля таго, як вы прачытаеце гэтую кнігу.


Ад аўтара
Замест прадмовы, а бо Такая мінская гісторыйка
ЧАСТКА I. Вакзал — Паштамт
> Помнік, які не адбыўся, або Літаратурная гісторыйка
> Справа Эйнштэйна, або Матэматычная гісторыйка
> Наталевіч з Каралішчавічаў, або Чыгуначная гісторыйка
> Кіно з выбухамі, або Містычная гісторыйка
> Ліст з мінулага, або Італьянская гісторыйка
ЧАСТКА II. КДБ — Прыбіральня
> Пятнаццаты старшыня, або Гісторыйка пра законы архітэктуры
> Гузік Сталіна, або Пасляваенная гісторыйка
> Царыца-літвінка, або Велікасвецкая гісторыйка
> Чыста савецкі смех, або Фізіялагічная гісторыйка
> Выкрадзены хлопчык, або Антычная гісторыйка
> Канец легенды, або Каналізацыйная гісторыйка
ЧАСТКА III. Рэзідэнцыя — Сквер Янкі Купалы
> Дарагія вокны, або Гісторыйка пра недаўгавечнасць улады
> Таямніца двух танкаў, або Гісторыйка пра забытых герояў
> Пацёмкінская лесвіца, або Гісторыйка пра чужога прэзідэнта
> Серэнада Дон-Кіхота, або Юбілейная гісторыйка
> Хронікі “Эльвода”, або Нямецкая гісторыйка
> Купальскія прыгажуні, або Гісторыйка пра палон натхнення
ЧАСТКА IV. Планетарый — Плошча Перамогі
> Марсіянін Зайцаў, або Калядная гісторыйка
> Штаб зверху, або Гісторыйка з літарамі
> Фатальная ратонда, або Антыалкагольная гісторыйка
> Самая высокая вежа, або Тэлевізійная гісторыйка
> “Паўстань, пракляццем катаваны”, або Гісторыйка пра нядобры з’езд
> Пеліканы на плошчы, або Гісторыйка пра запаведнік у цэнтры горада
Замест пасляслоўя, або Каранарныя мінчане як яны ёсць

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: