• Валовічы ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага

    0

    “Unus pro omnibus”
    Гісторыя, генеалогія, геральдыка.

    Выданне ўяўляе сабой калектыўную манаграфію, у аснову якой ляглі матэрыялы Нацыянальнай навуковай канферэнцыі “Род Валовічаў у гісторыі і культуры ВКЛ у ХV–ХVІІІ ст.”, што адбылася 15–16 кастрычніка 2011 г. у Горадні. Пашыранае іншымі працамі даследаванне прысвечана беларускаму магнацка-шляхецкаму роду Валовічаў і яго ўкладу ў гісторыю і культуру Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў ХV–ХVІІІ ст. Разглядаюцца такія праблемы, звязаныя з дзейнасцю Валовічаў, як іх палітычныя кар’еры, дыпламатычныя дасягненні, маёмасны стан, радаводы і гербы, фундатарства і мецэнацтва, а таксама даюцца грунтоўныя жыццяапісанні славутых прадстаўнікоў роду: Астафея Багданавіча Валовіча, Грыгорыя Багданавіча Валовіча, Яраша (Гераніма) Іванавіча Валовіча і інш.
    Для гісторыкаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Бацькаўшчыны, а таксама праблемамі беларускай генеалогіі, геральдыкі і сфрагістыкі.

    Жанр Гістарычная літаратура
    Выдавецтва Медысонт
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 508
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 172х240мм
    ISBN 978-985-7085-36-1


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , .

Валовічы (Vałovičy) — беларускі шляхецкі род гербу «Багорыя».

Пачынальнік роду — Ходка (Ходзька, Хведар), які ў першай палове 15 стагодзьдзя жыў у Гарадзенскім павеце. Упершыню Валовічам названы Грынька Ходкавіч у грамаце 1499.

Сьпярша вызнавалі праваслаўе, у 16 стагодзьдзі шмат хто прыняў кальвінізм, аднак у канцы таго ж стагодзьдзя перайшлі ў каталіцтва. Тады ж род падзяліўся на некалькі галінаў, адна зь якіх у 1798—1900 мела графскі тытул (згасла).

Па падзелах Рэчы Паспалітай новыя расейскія ўлады занесьлі галіны роду ў VI і I часткі РК Менскае, Магілёўскае, Гарадзенскае й Ковенскае губэрняў.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)