

Казачнае ўвасабленне жывога агню школкі-вучэльні “Лучынка” асвеціць далейшы шлях усім, хто далучыцца да вывучэння і больш глыбокага ўспрымання роднай мовы праз слова, словазлучэнне, сказ і тэкст. Чытачы пазнаёмяцца з моўным этыкетам, культурай мовы і паводзін на аснове творчага падыходу да літаратурнага матэрыялу, што спрыяе больш глыбокаму засваенню класічных і сучасных твораў беларускіх пісьменнікаў. У кнізе ёсць раздзел для аматараў паэтычных радкоў сусветнавядомых паэтаў у перакладзе на беларускую мову. Кніга знаёміць чытачоў з вытокамі прыгажосці роднай мовы, вучыць спазнаваць і разумець залацінкі народнай мудрасці, карыстацца крылатымі выслоўямі, умець разважаць і жартаваць.
“Лучынка” ўтрымлівае канкрэтныя практычныя заданні, заснаваныя на матэрыяле роднага слова, літаратурных твораў беларускіх і замежных пісьменнікаў, вуснай народнай творчасці, якія могуць выкарыстоўвацца ў сямейнай педагогіцы, выхавальнікамі дашкольных устаноў, настаўнікамі пачатковых, сярэдніх і старэйшых класаў. “Лучынка” можа выкарыстоўвацца як самастойная сямейная чытанка для дзяцей і дарослых.
Дзяцінства казачны агонь
Ад слова вырастаюць крылы. Слова. Словазлучэнне. Сказ. Тэкст
Ласкавае слоўка, як сонейка грэе. Моўны этыкет
Мама — мова… 3 твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў
Калі і наш народ дабро спазнае. Славутая сусветная паэзія па-беларуску
Магічных слоўных формул моц. 3 вуснай народнай творчасці беларусаў
Шануй старое, як дзіця малое. Залацінкі народнай мудрасці
Неруш ранішні — роднае слова. Крылатыя выслоўі (афарызмы)
Нашага маленства галасы. Пажартуем, адгадаем, паразважаем. Староначкі для маленькіх
Смех не арэх — зуб не злупіць. Беларускі народны гумар
Жанр | казкі |
Выдавецтва | Мастацкая літаратура |
Год выдання | 2013 |
Колькасць старонак | 240 |
Вокладка | цвёрдая |
Памеры | 204х268мм |
ISBN | 978-985-02-1490-4 |