Сюжэт «Шпацыра» разгортваецца на працягу аднаго дня, як «Уліс» Джэймса Джойса. Але Вальзер, знакаміты швейцарскі пісьменнік, апісвае менавіта шпацыр. Аўтар не гоніцца за часам, не спрабуе ўхапіць як мага болей герояў і ўражанняў. Гэта ўсяго толькі фантазія, як ён сам яе называе, — жыццё як шпацыр паміж небам і зямлёю, дарога ў адзін шпацыр. ~Стася Русецкая, partisanmag.by
Апавяданне “Шпацыр” выдатнага швейцарскага пісьменніка Роберта Вальзера — гэта светлае і змрочнае, лёгкае і невыноснае падарожжа ў свет вонкавы і свет унутраны. Напісанае яшчэ ў 1916 г., яно застаецца актуальным і сёння.
Пераклад з нямецкай Вольгі Гапеевай Пераклад зроблены па выданні: Robert Walser „Der Spaziergang. Prosastucke und Kleine Prosa“, Suhrkamp Verlag, Zurich und Frankfurt am Main, 1985.
(ням.: Robert Walser; 1878-1956) — швейцарскі пісьменнік, пісаў на нямецкай мове. Знаходзіўся пад пастаянным псіхалагічным уціскам, звязаным з прагрэсіраваннем душэўнай хваробы (апошнія 23 гады свайго жыцця ў якасці пацыента клінікі для псіхічна-хворых.). Пісаў вытанчаныя, прасякнутыя індывідуалізмам і песімізмам эсэ і апавяданні: «Нататкі Фрыца Кохера» (1904), «Прагулка» (1916), «Жыццё паэта» (1918); раманы «Памагаты», «Якаб фон Гунтэн» (абодва 1908); імпрэсіяністычную лірыку (зборнік «Вершы», 1909).