Мастак — Алена Медзякова

“Героі гэтай гісторыі — дзяўчынка, хлопчык і іншыя — валодаюць незвычайнымі якасцямі. Як гэта — баваўняная дзяўчынка? Якая яна? У выніку нарадзіўся такі “баваўняны” вобраз — дзяўчо з рудымі, надзвычай даўгімі, мяккімі валасамі і простым адкрытым тварам”. ~Алена Медзякова

Кніга Дар’і Вашкевіч “Баваўняная дзяўчынка” — пра і для дзяўчатак і хлопчыкаў ад двух да ста дзевятнаццаці гадоў. Яе можна чытаць удзень і ўначы, нашча ці толькі што пад’еўшы бабулінага супчыку, лежачы пад коўдраю або ўскараскаўшыся на яблыню. Галоўнае пры гэтым — кагосьці любіць. А астатняе — дэталі.

Беларуская пісьменніца і перакладчыца. Навучалася ў магістратуры ўніверсітэта Варвіка (Вялікабрытанія) па спецыяльнасці “Прыгожае пісьменства”. Пераможца шматлікіх літаратурных конкурсаў, у тым ліку трох конкурсаў, зладжаных ПЭН-Цэнтрам Беларусі (2009, 2011 і 2012), а таксама міжнароднага конкурсу «Слова.doc» (2009). Перакладае на беларускую з ангельскай, гішпанскай ды швэдскай моваў.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: