Руслан Вашкевіч — не прарок, а камбінатар. Унутраны эмігрант зь дзіцячаю свабодай класьці рэчы не на месца. Такія жывуць, не пакідаючы пясочніцы. Але наіўныя карцінкі, рэкляма й шыльды, крывыя аматарскія фота й дваровыя графіці аказваюцца важкім рэсурсам творчае свабоды. Для Руслана Вашкевіча важны досьвед працы зь «няправільным» культурным матэрыялам — фармальна непаўнавартаснымі прафаннымі артэфактамі. У перапоўненай «дазволенымі» шаблёнамі прасторы «памылкі» працуюць як школа нефарматнага зроку. А культурны хлам — як крыніца натхненьня. ~Максім Жбанкоў
Дзе жыве Вашкевіч? У кампутарных інсталяцыях? У абсурдысцкім жывапісе? У мінімалісцкай графіцы? У пачціва-правакацыйных рэпліках Гольбэйна, Мікелянджэла й Уоргала? У гульнях з аматарскім фота й старымі часопісамі? Ці ў забавах з прастораю ўласных экспазыцыяў? Паўсюль. І нідзе. Аўтар умее хутка бегаць. Нават у большых на тры памеры красоўках. І зьнікае ў найбліжэйшых прысадах, кінуўшы азадачанаму гледачу жменю асацыяцыяў і сьпехам складзеную інструкцыю па зборцы.

Руслан Вашкевіч — адзін з найбольш эпатажных, парадаксальных і нязменна іранічных беларускіх мастакоў, прадстаўнік канцэптуальнага мастацтва. Яго працы прадстаўлялі Беларусь на Венецыянскай біенале, прадаваліся на аўкцыёне Sotheby’s, дэманстраваліся ў галерэях Нью-Ёрка, Парыжа, Мадрыда.
Персанальныя выстаўкі Руслана Вашкевіча можна было ўбачыць у Мінску, Маскве, Амстэрдаме, Парыжы, Гранаде, Чыкага, Таліне, Рыме, Кіеве.
Творы прадстаўлены ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і Музея сучаснага мастацтва ў Мінску, Музея сучаснага рускага мастацтва ў Нью-Ёрку, Маскоўскага музея сучаснага мастацтва і Музея новага мастацтва ў Пярну, а таксама ў прыватных калекцыях па ўсім свеце.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: