Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” і “Гаспадарка паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Цяпер — працяг дзівосных панскіх авантураў, дзе поўна неспадзяванак, гумару, вясёлых парадоксаў.

Прадмова
Таямнічы плывучы абўект
Зорны ровар
Выпрабаванне зорнага ровара
Уварванне
Збор рэпнага віна
Таямнічая Рыба-сінязубка і Лятучы конь
Экалагічныя дыскусіі
Прышэсце Ботана
Ява і сненні паноў Кубліцкага і Забалоцкага
Капавушка пана Заблоцкага
Піліп з Канапель
Шлях да калодзежа
Жаніх для таямнічай рыбы
Апошняе выпрабаванне Зорнага ровара
Самакруткі Ахрэма Варацённіка
Ісціна з калодзежа

Нарадзіўся пісьменнік у 1959 годзе ў Полацку. Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы (1984).
Пятро Васючэнка працуе ў разнастайных жанрах: ён літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі.Прыхаваная ўсмешка, іронія – прыкметы прозы і драматургіі Пятра Васючэнкі. Парадаксальнасць і жвавасць мыслення, нязмушаныя развагі над жыццёвымі і літаратурнымі таямніцамі – гэтыя рысы ўласцівыя Васючэнку-празаіку і крытыку.
Творы П.Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: