Пятро Васючэнка выразае беларускіх класікаў са звыклага адраджэнскага і савецкага атачэння ды змяшчае іх постаці ў сусветны кантэкст. ~Лявон К, nn.by
Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці. Аўтар кнігі, перакананы ў жыццятворчай місіі літаратуры, знаходзіць у старых і новых тэкстах тое, што робіць іх актуальнымі, займальнымі і павучальнымі для чытача ХХІ стагоддзя. У праграмным артыкуле, што даў назву кнізе, П. Васючэнка падсумоўвае шматгадовы досвед назіранняў за лініяй жыцця літаратуры. У “Пятрогліфах” — адмысловых крытычных мініяцюрах — сусветная літаратура паўстае як нязмушаны, жывы працэс, у фрагментах і як цэлае.

Літаратура катастроф і лабірынтаў (замест прадмовы)
ТРАНСЦЭНДЭНТАЛЬНЫЯ КЛАСІКІ
> “Таемны вы, зямлі скрыжалі!..” Мастацкія таямніцы Якуба Коласа
> Лесунова люстэрка. Максім Багдановіч і сімвалізм
> Зачараванасць патаёмным. Максім Гарэцкі і сімвалізм
> “Ручаёвая” трансцэндэнцыя: мадэль чалавечага існавання ў паэзіі Алеся Гаруна
> Першаадкрывальнік з роду Ластаў. Мастацкія адкрыцці Вацлава Ластоўскага
> Апраметная і рай Уладзіміра Караткевіча
АНАТОМІЯ АДНАГО ШЭДЭЎРА
> Вочы палясоўшчыка. (“Тарас на Парнасе” Канстанціна Вераніцына)
> Містычнае падарожжа Мацея Бурачка. (“Быў у чысцы!” Францішка Багушэвіча)
> “А проста я тутэйшы чалавек!”. (Трагікамедыя ”Тутэйшыя” Янкі Купалы)
> Незнішчальная радасць “Паўлінкі”. (Камедыя “Паўлінка” Янкі Купалы)
> Змаганне з простай лініяй. (“Ладдзя Роспачы” Уладзіміра Караткевіча)
ВЫНІКОВЫЯ ЭСЭ
> Беларус вачыма беларуса
> Пятрогліфы (2003-2008)
> Ад тэксту да хранатопа. Канспект лекцыі, які пераўтварыўся ў эсэ

Нарадзіўся пісьменнік у 1959 годзе ў Полацку. Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы (1984).
Пятро Васючэнка працуе ў разнастайных жанрах: ён літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі.Прыхаваная ўсмешка, іронія – прыкметы прозы і драматургіі Пятра Васючэнкі. Парадаксальнасць і жвавасць мыслення, нязмушаныя развагі над жыццёвымі і літаратурнымі таямніцамі – гэтыя рысы ўласцівыя Васючэнку-празаіку і крытыку.
Творы П.Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: