

Пра подзвігі асілка, які змагаецца з монстрамі, ліхадзеямі, разбойнікамі і нязменна перамагае іх. Геракл, апісаны беларускім аўтарам, выглядае падобным да падлетка, надзеленага надзвычайнай фізічнай сілай, які стаіць на шляху спасціжэння дабра і справядлівасці.
Раман змяшчае шмат цікавых звестак па міфалогіі, гісторыі, геаграфіі Старажытнай Грэцыі.
Жанр | Проза |
Выдавецтва | Звязда |
Год выдання | 2013 |
Колькасць старонак | 152 |
Вокладка | цвёрдая |
ISBN | 978-985-7059-53-9 |
Мастак — Галіна Хінка-Янушкевіч
У 2004 годзе П. Васючэнка стаў лаўрэатам адной з самых прэстыжных літаратурных узнагародаў Беларусі — прэміі «Гліняны Вялес», усталяванай Таварыствам Вольных Літаратараў (г. Полацк).
Творы П. Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.