• !
  • Васючэнка Пятро. Піраміда Ліннея

    4.70 руб. 3.00 руб.

    0

    Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка ў вершаванай форме раздумвае пра лёс усяго жывога на планеце Зямля. Сэнс ягоных разваг выліваецца ў крышталёва празрыстую, даступную для дарослых і дзяцей форму. Аўтар стварае ўласны бестыярый (а бестыярый — гэта старадаўні літаратурны жанр, у межах якога паўстаюць партрэты ўсялякіх жывёлаў), і робіць гэта дзеля таго, каб чалавек ХХІ стагоддзя паважаў быццё кожнага чарвячка, кожнай кузуркі, кожнай жывой істоты, створанай Госпадам, бо ад гэтай павагі залежыць і ягонае ўласнае жыццё, і лёс цывілізацыі. Кніга разлічана на самага шырокага чытача.
    Жанр Вершы
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2008
    Колькасць старонак 76
    Вокладка мяккая
    Памеры 140×70 мм
    ISBN 978-985-6906-08-7


    Самавываз або бясплатная дастаўка ў Мінску па лініі метро. Перасылка поштай па Беларусі.


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , .

“Піраміду Ліннея”, вядома ж, ня трэба ўспрымаць буквальна (ня значыць, несур’ёзна). Гэтая своесаблівая класіфікацыя створаная аўтарам дзеля адной празрыстай і зразумелай мэты: каб паказаць і дзецям, і іх падарослеўшым бацькам, што няма на сьвеце непатрэбных істотаў. Усё трэба, усё важна: кузуркі, чарвячкі, павучкі, грызуны, змеі… “…усе яны недарэмна займаюць сваё месца пад сонцам”, — сцьвярджае Пятро Васючэнка. І дадае: “У XXI стагоддзі ў сумоўі чалавека і братоў ягоных меншых павінен дзейнічаць маральны імператыў: “Не растапчы!”. І калі ў некага спыніцца нага, перш чым раздушыць свайго меншага брата ці сястру, буду лічыць, што мой бестыярый створаны недарэмна”. ~Ася Паплаўская для lit-krytyka.livejournal.com

Нарадзіўся пісьменнік у 1959 годзе ў Полацку. Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы (1984).
Пятро Васючэнка працуе ў разнастайных жанрах: ён літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі.Прыхаваная ўсмешка, іронія – прыкметы прозы і драматургіі Пятра Васючэнкі. Парадаксальнасць і жвавасць мыслення, нязмушаныя развагі над жыццёвымі і літаратурнымі таямніцамі – гэтыя рысы ўласцівыя Васючэнку-празаіку і крытыку.
Творы П.Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: