
-
Васючэнка Пятро. Жаласлівая каралеўна
31.90 руб.
0Казкі Пятра Васючэнкі вядуць у свет, дзе поруч з людзьмі жывуць таксама звяры і птушкі, жабкі, рыбкі, кузуркі і чарвячкі, якія таксама ўмеюць радавацца, смуткаваць, шукаць шчасце. Кніга споўненая любоўю да ўсяго жывога. У казкі запрашаюць усіх, хто любіць прыгоды, дзівосы, цудоўныя пераўтварэнні і гумар.
Мастак Міхась Дайлідаў.
Жанр Казкі Выдавецтва Мастацкая літаратура Год выдання 2018 Вокладка цвёрдая Памеры 250х338 мм
Пятро Васючэнка — літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі. Нарадзіўся пісьменнік у 1959 годзе ў Полацку. Скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН РБ. Працуе загадчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі. У 2004 годзе П. Васючэнка стаў лаўрэатам адной з самых прэстыжных літаратурных узнагародаў Беларусі — прэміі «Гліняны Вялес», усталяванай Таварыствам Вольных Літаратараў (г.Полацк).
Побач на паліцы:
Ляхновіч Павел. Ігнась-чарадзей
5.70 руб. У кошыкНЯВЕСТА ДЛЯ БАЗЫЛЯ : КАЗКI
19.30 руб. У кошыкІльюшына Лілія. Ключ дарог. Пачатак
19.00 руб. У кошык