
-
Вераніка Ляўчук. Пра маму Зорачку і пра маленькую Зай
25.00 руб.
7За Спякотнымі балотамі, за Даўгім лесам, паблізу Возера Белага пад трыма ліпамі стаіць хацінка. Жыве тут сям’я масаў — самавітых гаспадароў і чарадзеяў. І вось аднойчы ў іх доме з’яўляецца маленькая Зай.
Яна прыйшла аднекуль здалёк, а можа, з самога неба. Яна нічога не ведае пра зямлю, пра краіну масаў, а тым больш, які ў яе чарадзейны дар. Адзіны, на каго яна можа разлічваць, — гэта мама Зорачка. І хоць тая шмат стараецца, увесь час нешта ідзе не так: то Возера Белае змялее, то сама ператворыцца ў цмока, то Вялікую Руціну раззлуе.І што рабіць?Мама Зорачка і маленькая Зай выпраўляюцца ў падарожжа па Рацэ Ведаў, да самога Бурштынавага мора, што ад усіх турбот ратуе. Толькі б не забыць пра дом, толькі б дар адкрыць, толькі б мама была побач.46 казачных гісторый для дарослых і дзяцей273 аўтарскія малюнкіЖанр Проза, апавяданні Выдавецтва Галіяфы Год выдання 2020 Колькасць старонак 192, іл. Вокладка цвёрдая Памеры 165х240 мм ISSN 978-985-7209-68-2 У наяўнасці
Аўтар: Вераніка Ляўчук
Лаўрэат Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Першацвет» (2019), фіналіст літаратурнага конкурсу «Твист на банке из-под шпрот», арганізаванага сумесна Creative writing school ды ЭКСМО (2019), трапіла ў шорт-ліст літаратурнага конкурса гарадскога апавядання «1+1: Мінск назаўжды» (2018), пераможца Міжнароднага праекта «Созвучие», прысвечанага Максіму Багдановічу (2017). Мае публікацыі ў адпаведных зборніках, а таксама ў часопісе «Маладосць» і калектыўным зборніку «Вешчуны ідуць на Беларусь». Аспірант кафедры агульнага мовазнаўства МДЛУ, даследуе выказванні-меркаванні ў СМІ. Захапляецца акварэллю, збірае Бясконцую кнігу казак, гадуе рудое кацяня.
Побач на паліцы:
Ясмінска Надзея. Дом цікаўных казак
17.00 руб. У кошыкНЭММ Ева. «Большое представление» для Сонечки
3.60 руб. У кошыкПрыгодзіч Зіновій. Арцёмкавы канікулы
22.00 руб. У кошык