
-
Верас Зоська. Я помню ўсё
9.30 руб.
У кнізе змешчаны ўспаміны Зоські Верас і ўпершыню надрукаваны 386 лістоў, адрасаваных яе карэспандэнтам.
Таксама надрукаваныя 60 фатаздымкаў з аўтаркай і тымі блізкімі людзьмі, з якімі яна кантактавала. Гэта — першая настолькі змястоўная кніга на Беларусі аб жыцці Зоські Верс і яе ліставанні з Ларысай Геніюш, Адамам Мальдзісам, Вячкам Целешам, Яўгенам Петрашэвічам, Аляксеем Пяткевічам, Данутай Бічэль-Загнетавай, Уладзімірам Ягоўдзікам, Арсенам Лісам, Алесем Белакозам.
Укладанне, падрыхтоўку тэксту, прадмову, каментар, рэдактуру і карэктуру кнігі выканаў вядомы беларускі паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч Міхась Скобла.
Жанр Мемуары Выдавецтва Гародня Год выдання 2013 Колькасць старонак 476 Вокладка цвёрдая Памеры 170×245 мм ISBN 978-83-7893-104-1
Самавываз або дастаўка ў Мінску па лініі метро. Перасылка поштай па Беларусі.Няма ў наяўнасці
Міхась Скобла. А думкі ляцелі ў Гародню
Аўтабіяграфія
Успаміны
Старое Гродна
Гродзенскі гурток беларускай моладзі
Дзесяць месяцаў у Варшаве і пачатак вайны
Праца ў Таварыстве помачы ахвярам вайны і дзіцячых прытулках
Пяць месяцаў у Менску
Падарожжа ў Пецярбург і менская батлейка
Менскія зьезды
Розныя бежанцы і Фабіян Шантыр
Вір грамадскага жыцьця
Апошні год у Менску
Пяць гадоў у Альхоўніках
Вільня
Шлюб з Антонам Войцікам і пераезд у Чыгуначную калёнію
Таварыства «Пчала» і часопіс «Беларуская борць»
Лісты
Камэнтар
Іменны паказьнік
Зоська ВЕРАС, сапр.: Людвіка Антонаўна СІВІЦКАЯ-ВОЙЦІК (30 верасня 1892, пас. Мяджыбаж, цяпер Лятычаўскі раён, Хмяльніцкая вобласць, Украіна — 8 кастрычніка 1991, Вільнюс; Псеўданімы: Зоська Верас; А. Войцікава; Мама; Мірко; Л. Савіцкая; Шара Пташка) — беларуская пісьменніца і грамадскі дзеяч.