• Верасень № 12

    5.00 руб.

    0

    Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Кацярыны Ваданосавай, Аляксея Курэтава, Вікторыі Смолкі, Марыі Магдалены Палхоўскай, Дар’і Дарошкі, Алены Масцеравай, Сяргея Сурыновіча, Наталлі Галавач, Уладзіміра Сіўчыкава.
    Раздзел «Проза» складаюць апавяданні Надзеі Філон, Лявона Валасюка, Вінцэся Мудрова а таксама аповесці Паўла Ляхновіча і Алены Масла.

    У раздзеле «Пераклады» друкуюцца вершы Ліны Кастэнка і апавяданне Стэфана Грабіньскага, на беларускую мову пераствораныя Дзмітром Шчарбінай і Аленай Ніякоўскай.

    Раздзел «Крытыка» адкрываецца артыкулам Таццяны Мацюхінай, прысвечаным паэзіі Наталлі Арсенневай. Аб праве на рызыку ў творчасці і жыцці ў сваёй гутарцы з Эдуардам Акуліным разважае маладая паэтка Валерыя Кустава. Запісамі розных гадоў дзеліцца Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Пра тое, як «адкрыць у сабе Беларусь» — гутарка з папулярнай спявачкай і музыкай Таццянай Грыневіч-Матафонавай. Сяргей Чыгрын знаёміць чытачоў з паэтычнай спадчынай свайго земляка Леаніда Клёна. Пра вытокі сцэнічнай папулярнасці Альдона Мартыненка гутарыць з кіраўніком гурта «Разбітае сэрца пацана» Дзянісам Тарасенкам. «Спробу аўтавівісекцыі» ў новай кнізе Анатоля Кудласевіча разглядае ў сваёй рэцэнзіі Анатоль Трафімчык. Па тра-дыцыі заканчваецца нумар «дыскаграфіяй» музычнага аналітыка Вітаўта Мартыненкі.

    Жанр Літаратурны часопіс
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 231
    Вокладка мяккая
    Памеры 153×240 мм
    ISSN

    Катэгорыі: , , .

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)