

Балгарыя, Еўрасаюз. Па вёсцы Урадлівая маланкай разлятаецца навіна: паўразбураную хату п’янчугі Ванчы набыў падданы англійскай каралевы Джон. Здзелка з маёмасцю, заключаная паводле ўсіх канонаў тутэйшай нядбайнасці, становіцца пачаткам знаёмства Джона з асаблівасцямі славянскага менталітэту, а вяскоўцаў — з дзіўным англійскім светапоглядам.
Спробы Джона ўпісацца ў рэальнасць балгарскай вёскі, дзе амаль кожны жыхар імкнецца выкарыстаць яго ў сваіх, не заўсёды законных, інтарэсах, нараджаюць процьму камічных сітуацый, якія непазбежна змяняюць і пераплятаюць два розныя сусветы.
Жанр | Проза |
Выдавецтва | Логвінаў |
Год выдання | 2019 |
Колькасць старонак | 290 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 70х100/32 |
ISBN | 978-609-8213-56-0 |