• Вішнёў Зміцер. Верыфікацыя нараджэння

    5.00 руб.

    0

    Святло развальваецца на промні. Кнігі развальваюцца на старонкі. У паэтаў і мастакоў адвальваюцца пячонкі і ныркі. Радкі страляюць словамі. Вобразы падзяляюць алюзіі. Але хочацца верыць — у Мінску заўсёды будуць Цырк, Планетарый і Клетка. (Упэўнены, што ўсё будзе паводле Хасэ Артэга-і-Гасэта.)
    Жанр Крытыка, публіцыстыка
    Выдавецтва Логвінаў
    Год выдання 2005
    Колькасць старонак 168
    Вокладка мяккая
    ISBN 985-6701-61-9


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , , .

У развагах пра «свой шлях». На двары 2005 год — адышлі ў мінулае «Тутэйшыя», дыхае праз раз Таварыства Вольных Літаратараў, хварэе на сухоты творчы рух «Бум-Бам-Літ», у коме Саюз беларускіх пісьменнікаў, кульгае на мыліцах суполка «Schmerzwerk»… Бадай, нікога і няма… Тым не менш літаратура жыве і квітнее. Жан-Люк Нансі сцвярджае, што «»людзі» — гэта не ананімны гуд натоўпу, гэта адначасова неакрэсленыя і своеасаблівыя прывіды, алюзія на голас, схемы паводзінаў, накіды пачуццяў». Бо заўсёды трэба арыентавацца не на натоўп, а на індывідуальнасць. Што, зрэшты, і павінна рабіць літаратурная і мастацкая крытыка. Дзесяць гадоў час ад часу я займаўся крытычнымі практыкаваннямі, мажліва не заўсёды сур’ёзна, але, як падаецца, кожны раз шчыра. Для літаратара змена светапоглядаў — складаная справа, тым не менш, не заўсёды дрэнная, бо без гэтага ўсё выглядае занадта прадбачным і аднакаляровым. Асэнсаванне культурных падзеяў, што і мусіць хваляваць пісьменніка. I няхай будзе, як напісаў некалі Мантэнь: «Гэтыя эсэі — адно спроба маіх прыродных здольнасцяў і ні ў якім разе не выпрабаванне маіх ведаў; і той, хто выкрые маё невуцтва, зусім мяне не пакрыўдзіць, бо ў тым, што я кажу, я не адказваю нават перад сабой, не тое што перад іншымі, і нейкая самазакаханасць мне чужая».

У развагах пра “свой шлях”

Цырк
Занатоўкі літаратурнага алкаголіка
Традыцыйны разгляд (расклад) беларускай літаратуры ў нязвыклым месцы (на момант 1995 г.)
Размова з таварышам фінінспектарам
Скралзеныя клавішы
Мая помста ворагам габрэйскага паходжання
Некрафілічныя развагі
Алфавіт як сродак творчасці
Мастацтва, прыдатнае для турмы і лякарні
Запіскі тэрарыста, альбо Мая эміграцыя ў Расею ў 2001 г.

Планетарый
Друкапісы: вопратка для чытача
“Бясконцасьць і нудлівая гульня”
Які самвыдат нам патрэбны
Непаслухмяныя літаратары, альбо “Барацьбіты” і “творчыя пачвары”
Адкрыты ліст да мушкі
Марскія шпількі
Радкі з-пад чырвонай труны
Дзяўчынка са свістком
Таямнічае бонгавае нараджэнне

Клетка
Не варта забывацца, што яйкі б’юцца
Гюнтэр Юкер – голас цвіка
Сходка інфармацыйнікаў
“Лесвіца ў неба”, альбо Аб чым думаюць зняволеныя мастакі?
Галерейныя хмары
Дакументацыя мастацкага жыцця ад дохтура-карэспандэнта газеты “Культура” Зміцера Волкава
Самота куфраў
Цыкл на зададзеных траекторыях
Вытрымкі з прэсы пра Зміцера Вішнёва


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: