

Гісторыя пра гарэзлівую карову Маму Му і яе сябра Крумкача. Гэтым разам Мама Му хацела пералезці цераз агароджу, але паслізнулася, упала і паранілася. Што рабіць? Ці дапаможа ёй яе лепшы сябар Крумкач?
Выдавецтва | Кoska |
Год выдання | 2018 |
Колькасць старонак | 26 |
Вокладка | Цвёрдая |
Памеры | 227х299 мм |
ISBN | 978-985-90452-3-3 |
Няма ў наяўнасці
«Усё пачалося з гульні, яшчэ тады, калі мае дзеці былі маленькія. Цяпер ім ужо па 50 год, немагчыма паверыць! З гульняў мы зрабілі песні. На Шведскім Радыё кожную раніцу выходзіла дзіцячая праграма, і мы адаслалі туды нашыя песні. Мы, мой былы муж Тумас і я, запісалі 2 дыска “Песня Крумкача” і “Мама Му”. Мы хацелі, каб у перапынках паміж песнямі хтосьці размаўляў: так з’явіліся карова і крумкач. І мы адразу ж закахаліся ў іх, яны раптам нібы ажылі, кожны маючы свой непаўторны характар.
Праграма стала вельмі папулярнай і сярод дзяцей і сярод дарослых. Часам нават сярод дарослых без дзяцей, якія, седзячы на сваіх працоўных месцах, слухалі гэтую дзіцячую праграму па радыё. Мы зрабілі больш за 100 выпускаў гэтай праграмы ў 1985-1994 гадах.
На радыё ў Швецыі таксама вельмі папулярны фармат адвэнт календара: кожны дзень дзеці слухаюць адну гісторыю, чакаючы Калядаў. Мы збіраліся запісаць цыкл такіх гісторый пра Маму Му і Крумкача. Але каб зрабіць сам каляндар, мы звязаліся з мастаком Свэнам Нурдквістам. Нам, як і шмат ішым у Швецыі, вельмі падабаліся ягоныя Пэтсан і Фіндус, якія з’явіліся прыблізна ў той час.
Калі мы атрымалі эскізы ад Свэна, мы зразумелі, трэба пісаць гісторыі, а не толькі радыёпраграмы. Мы пачалі перапрацоўваць радыё сцэнары ў кніжныя гісторыі і першая кніга з’явілася ў 1991 годзе. Дзякуючы неверагодным ілюстрацыям Свэна Нурдквіста Мама Му і Крумкач адразу ж сталі вельмі цёплымі і вясёлымі персанажамі.
Кнігі зрабіліся вельмі папулярнымі, і дзеці працягваюць любіць іх і сёння. У 1996 годзе Тумас памёр і прайшло некалькі год перад тым, як я зноў працягнула працу над кнігамі пра Маму Му і Крумкача. Усяго выйшла дзесяць ілюстраваных кніг, увосені ў Швецыі адбудзецца прэзентацыя новай Мамы Му. Але ёсць шэрах кніг з апавяданнямі пра Маму Му і Крумкача і кнігі для самых маленькіх, а таксама размалёўкі, працоўныя сшыткі, гульні, пазлы, нават мяккія цацкі.
Кнігі пра Маму Му і Крумкача перакладаюцца на больш за 30 моваў свету, у тым ліку і на беларускую».