• Вольга Гапеева. Кэмэл-Трэвэл

    18.00 руб.

    0

     Наватарскі раман Вольгі Гапеевай «Кэмэл-Трэвэл» апісвае сусвет, дзе суіснавалі некалькі рэчаіснасцяў, гімнаў, сталіцаў, ідэнтычнасцяў. На гэтым фоне разгортваюцца першыя жыццёвыя прыгоды галоўнай гераіні, якая далёкая ад ідэалізацыі былых часоў, ад настальгіі. Гэты раман — гісторыя чалавечай крохкасці і даверу ў эпоху жуды і дэфіцыту не толькі прадуктаў, але і пачуццяў.

     Жанр Раман
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2019
    Колькасць старонак 104
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 145х217х13 мм
    ISBN 978-985-7209-29-3


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , .

Радзіма была занадта вялікай і абстрактнай,
да таго ж сумбуру ў дзіцячыя галовы дадавала наўянасць
дзвюх краінаў (БССР і СССР), дзвюх сталіцаў (Мінск і Масква)
і двух гімнаў (гімн БССР і гімн СССР)[…].
Быццам мы жылі паралельна ў двух вымярэннях
ці недзе ў жываце драўлянай матрошкі.

Не ведаю, на што разлічвае патрыярхат,
спакушаючы жанчын роляй маці і гаспадыні.
~Вольга Гапеева

Гэта раман пра ідэнтычнасці, бо з першых старонак аўтарка корпаецца ва ўласнай ідэнтычнасці і ідэнтычнасці беларусаў (моўнай, нацыянальнай, гендарнай, прафесійнай і г.д.). З першых старонак Вольга трапна ахоплівае супярэчлівасці, дваістасці існавання беларусаў у СССР-БССР (паралельныя жыцці беларусаў у двух сусветах: савецкім і беларускім, мэрам «у жываце драўлянай матрошкі») і, падаецца, праз прызму уласных успамінаў дзяўчынка лацьвей за дарослых, навукоўцаў і ідэолагаў прыходзіць да простай, беларускасцвярджальнай высновы «найлепшай матрошкай для мяне была апошняя, бо яна не расчынялася, была гладкай і мініяцюрнай, як і БССР у параўнанні з СССР». ~Уладзіслаў Гарбацкі

Рэцэнзія на кнігу «Кэмэл-трэвэл»: https://novychas.by/kultura/zahavac-szto-kolvek-z-tyh-czasou-jakija-my-pakin
аўтарка кніг «Няголены ранак», «Прысак і пожня», «Сумны суп», «(в)ядомыя гісторыі» і інш. Стыпендыятка міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Нямеччына, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Творы Вольгі Гапеевай перакладзеныя на больш як 10 моваў свету. Аўтарка супрацоўнічае з электроннымі музыˆкамі, выступае з аўдыёвізуальнымі перформансамі. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мае ступень кандыдата навук, дацэнт. Займаецца літаратурным перакладам, даследаваннямі ў галіне філасофіі мовы, кампаратыўнай лінгвістыкі, сацыялогіі цела.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)