• Волкаў Мікола. Артылерыя Нясвіжскага замка

    19.50 руб.

    У кнізе на аснове дэтальнага вывучэння разнастайных крыніцаў разглядаецца гісторыя фармавання і развіцця артылерыі Нясвіжскага замка ў XVI—XVIII стст. Аўтар апісвае ролю артылерыйскага ўзбраення ў сістэме абароны старажытнай радзівілаўскай фартэцыі, звяртае ўвагу на пытанні абслугоўвання і забеспячэння артылерыі амуніцыяй і боепрыпасамі, арганізацыі і функцыянавання спецыяльных вайсковых падраздзяленняў, а таксама прасочвае лёс нясвіжскіх гарматаў у XIX—XX стст. Багаты ілюстацыйны матэрыял дэманструе гісторыю артылерыі Нясвіжскага замка і ўнікальнае аздабленне яго гарматаў.
    Для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй узбраення і вайсковай справы Беларусі перыяду Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

    Жанр Гістарычная літаратура
    Выдавецтва Выдавец А.М.Янушкевіч
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 188
    Вокладка мяккая
    Памеры 172х240 мм
    ISBN 978-985-90346-2-6


    Самавываз або бясплатная дастаўка ў Мінску па лініі метро. Перасылка поштай па Беларусі.


    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , , .

Уступ
Зараджэнне артылерыі ў Еўропе
Пачаткі артылерыі Радзівілаў
Стварэнне артылерыйскага парка
Замкавая артылерыя ў XVII ст.
Забеспячэнне артылерыі
Артылерыя i фартыфікацыя
Фартэцыя ў Паўночнай вайне
Часы Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі
Выраб гармат
Рэформа Караля Станіслава Радзівіла Пане Каханку
Лёс нясвіжскіх гармат У XIX—XX стст.
Заключэнне
Табліцы
Слоўнік тэрмінаў

Мікола Волкаў — беларускі гісторык. Нарадзіўся ў 1985 г. у Мінску. Выпускнік гістарычнага факультэта БДУ. Паспяхова скончыў магістарскія праграмы “Ахова і інтэрпрэтацыя гісторыка-культурнай спадчыны” ў ЕГУ і “Мастацтвазнаўства” ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. Зараз працуе малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, дзе рыхтуе кандыдацкую дысертацыю. За час актыўнай навуковай дзейнасці прайшоў даследчыя стажыроўкі ва Універсітэце Марціна Лютэра ў Хале (Германія), Варшаўскім універсітэце (Польшча), Вольным універсітэце Берліна (Германія), Вільнюскім універсітэце (Літва).
Асноўная сфера навуковых інтарэсаў — гісторыя фартыфікацый, артылерыі, ваеннай справы, архітэктуры і горадабудаўніцтва Вялікага Княства Літоўскага ў перыяд ранняга Новага часу. Аўтар шматлікіх публікацый у навуковых выданнях Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: