

Можна сказаць, што гэта аповед пра разбурэнне Дрэздэна, але тады застаецца пытанне, што рабіць з зялёнымі чалавечкамі і іх роднай планетай Тральфамадор. Можна сказаць, што гэта суцэльная фантастыка, але так ужо сталася, што Дрэздэн у Другую сусветную напраўду разбурылі і Курт Вонэгут быў адным з нешматлікіх амерыканскіх ваеннапалонных, якія перажылі бамбаванне ў лютым 1945 года. Адна з найважнейшых кніг у сусветнай літаратуры ХХ стагоддзя.
З англійскай мовы пераклаў Павал Касцюкевіч.
Жанр | раман |
Серыя | Амерыканка |
Выдавецтва | Логвінаў |
Год выдання | 2019 |
Колькасць старонак | 418 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 115х140 мм |
ISBN |
9786098213720 |
Мовы | Тарашкевіца |
Курт Вонэгут-малодшы, амерыканец нямецкага паходжаньня ў чацьвёртым пакаленьні, што цяпер жыве з усімі выгодамі на мысе Код (і зашмат курыць), вельмі даўно, калі быў пяхотным выведнікам войска ЗША, «па-за гульнёю» (у якасьці ваеннапалоннага) зрабіўся сьведкам бамбаваньня гораду Дрэздэну (Нямеччына), гэтай «Флярэнцыі-на-Эльбе», і можа пра тое апавесьці, бо ацалеў. Гэты раман месцамі напісаны ў тэлеграфа-шызафрынічнай манеры, уласьцівай аповедам плянэты Тральфамадор, адкуль прыбываюць лятальныя сподкі. Мір.
16+