Прадстаўляць аўтара гэтай кнігі будзе лішнім. Вядомы ён па шматлікіх зборніках паэзіі, па п’есах, па перакладах. Анатоль Вярцінскі – творца, вершы якога сталі песнямі. Зборнік, як сама назва гаворыць, сабраў пад адной вокладкай вершы розных гадоў, асобныя радкі, якія складаюцца ў цэласць. Гэтае ўнікальнае паэтычнае выданне рэкамендуецца для шырокага кола чытачоў. Нават той, хто раней не быў знаёмы з творчасцю паэта, праз адзін гэты томік можа пазнаць і, напэўна, закахацца ў чысціню лірычнага слова, глыбіню думак і пачуццяў. Паэзія Анатоля Вярцінскага панадчасовая, панадузроставая.

Вярцінскі Анатоль Ільіч нарадзіўся 18.11.1931г. у вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1956 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 г. пераехаў у Менск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». У 1967-1982 гг. — літкансультант, сакратар праўлення СП Беларусі. У 1986-1990 гг. — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». Адначасова рэдагаваў штогоднік перакладной літаратуры «Далягляды». Шмат гадоў працаваў на розных пасадах у штаце Саюза Пісьменнікаў Беларусі.

Больш інфармацыі тут.


ЛЮДЗІ, БУДЗЬМА ЧАЛАВЕКАМІ!
Пішу не Евангелле ад Анатоля
Не прыніжаю іншыя вартасці я
Ёсць людзі – добрыя сапраўды
Гэтым паспагадаем
Бачу я: нехта некага любіць
Сустрэчы – не здарэнне
Лепшы спосаб заварвання чаю,
калі тым чаем сяброў прывячаю
Лепшы спосаб заварвання чаю, –
той, што без злосці, без адчаю
Лепшы спосаб заварвання чаю,
калі любоў яго суправаджае
Нельга ж вечна жыць, як некалі
Ты кажаш, сяброў усё менш і менш
Разуцца б і пайсці сцяжынай
Вось твой лясок, вось твой пясок
Засынаюць дзеці хутка
Ідуць, за рукі ўзяўшыся, дзеці
Трэба вучыцца жыць у дзяцей
«Ты на гару, а чорт за нагу…»
Ну так, вядома, Бог не цяля
Не дораг абед, а дораг прывет?
«Залаты шлягер», «залаты матч»
Пытаюся часта наяве і ў сне

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: