• Якімовіч Аляксей. Мой сябар Дон Кіхот

    28.40 руб.

    0

    З чым мы сустракаемся ў жыцці і без чаго не можам абысціся? Без сяброўства, дабрыні, смеласці, узаемавыручкі. Аповесць » Мой сябар Дон Кіхот» вучыць падлеткаў гэтым важным чалавечым якасцям.

    Трагічныя падзеі сямнаццатага стагоддзя, калі рушылася беларуская дзяржаўнасць, паказаны ў аповесці “Здраднік” на прыкладзе варагуючых сем’яў Станішэўскіх і Краўцоў.

    У прыгодніцка-фантастычнай аповесці “Эльдарада просіць дапамогі” шасцікласнікі даведваюцца, што каля іх вёскі з’явіліся дзіўныя прыхадні, Якія просяць дапамогі… Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды?

    Кніга адрасавана дзецям сярэдняга школьнага ўзросту, падлеткам і старэйшым.

    12+

    Жанр Аповесць
    Выдавецтва Мастацкая літаратура
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 333
    Вокладка цвёрдая 
    Памеры 137×202 мм
    ISBN 978-985-02-1878-0

    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , , , , .

У склад выдання ўвайшлі тры аповесці: “Мой сябар Дон Кіхот”, “Здраднік” і “Эльдарада просіць дапамогі”.  Апошняя аповесць уключана ў школьную праграму.
Аповесць “Здраднік” расказвае пра падзеі, якія адбываліся ў сямнаццатым стагоддзі. Месца дзеяння – Беларусь. Трагічныя падзеі, калі рушылася беларуская дзяржаўнасць, паказаны на прыкладзе сем‘яў Станішэўскіх і Краўцоў. Перапляліся, непадзельна звязаны лёсы дарослых і дзяцей. Дзеці Паўлюка Краўца Петрык і Мар‘яна сябруюць з дачкой Вацлава Станішэўскага Янінай. Але Вацлаў Станішэўскі перашкаджае гэтаму, імкнецца звесці са свету беларускую сям‘ю Краўцоў.
“Мой сябар Дон Кіхот” – гэта аповесць пра сучасных падлеткаў. З чым мы сустракаемся ў жыцці і без чаго не можам абысціся? Без сяброўства, цеплыні і дабрыні, чуласці і смеласці, чалавечай спагадлівасці, узаемавыручкі і мудрасці. Хто загляне ў кнігу і прачытае яе, той, безумоўна, пазнае гэтыя вялікія якасці, навучыцца ім.
Сябры-шасцікласнікі даведваюцца пра тое, што каля іх вёскі з’явіліся дзіўныя прышэльцы, знаходзяць на рэчцы прыбітую да берага бутэльку з запіскай – крык аб дапамозе: “Людзі, дапамажыце нам! Вас просяць жыхары Эльдарада…”. Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды? Аб гэтым вы даведаецеся з аповесці “Эльдара просіць дапамогі”.

Читать далее на Слонімскі веснік: Мой сябар Дон Кіхот http://www.slonves.by/?p=75826

Читать далее  http://www.slonves.by/?p=75826

 

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)