

Жанр | Публіцыстыка |
Выдавецтва | Беларуская навука |
Год выдання | 2012 |
Колькасць старонак | 895 |
Вокладка | цвёрдая |
Памеры | 140х205 мм |
ISBN | 978-985-08-1382-4 |
Колас, Я. Збор твораў. У 20 т. Т. 17. Публіцыстыка (пачатак 1950-х гг. — 1956), з архіўных матэрыялаў (1925, 1926, 1930), нарысы (1917—1944), літаратурная крытыка (1928—1956) / Якуб Колас ; рэд. тома Т. С. Голуб, М. І. Мушынскі ; падрыхт. тэкстаў і камент. А. А. Васілевіч [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы.
З артыкула на http://budzma.by: «3 лістапада 2017 г. — 135 гадоў Якубу Коласу, які верыў, што змрок рэчаіснасьці можна адолець, калі настроіць струны сваёй скрыпкі на патрэбны лад.
У адрозьненьне ад Янкі Купалы, чыя творчасьць была прасякнутая бурамі і пакутай, Якуб Колас заўсёды імкнуўся да гармоніі і спакою. Любіў рыцарскія раманы і быў адным з тых рэдкіх беларускіх паэтаў, хто пачаў пісаць пра каханьне пасьля 60. Стомлены сямейным тлумам, жадаў адзіноты, а здабыўшы яе, пакутаваў ад пачуцьця пакінутасьці.
Яго творчасьць падкрэсьлена аўтабіяграфічная. А яго найбольш выразны аўтапартрэт — Сымон-музыка. Вонкава суровы, каржакаваты, няўсьмешлівы, Якуб Колас да канца жыцьця застаўся рамантыкам, які па-дзіцячы верыў: змрок нашай рэчаіснасьці можна адолець, калі зможаш настроіць струны сваёй скрыпкі на патрэбны лад. Калі будзеш верыць у казачнае і фантастычнае, калі захаваеш наіў і ўнутраную лёгкасьць. Колас гэтую лёгкасьць захаваў…»
Цалкам артыкул па адрасе: http://budzma.by/news/vysmyeyvaw-carskikh-amapawcaw-i-savyeckiya-padruchniki-chaho-yashche-vy-nya-vyedali-pra-yakuba-kolasa.html