

«Калі ёсць сябра, тады няма чаго баяцца!» Мядзведзік і Тыгрык — блізкія сябры. І яны нічога не баяцца, таму што разам яны надзіва моцныя, моцныя, як мядзведзь і тыгр. У доме ля ракі ім добра жывецца. Але аднойчы яны выпраўляюцца ў дарогу на пошукі Панамы, краіны сваёй мары. У дарозе з імі здараюцца розныя прыгоды. Але дзе знаходзіцца Панама? Ліс, Карова, Мыш — яны нічога пра гэта не ведаюць, толькі Варона дапамагае сябрам. У рэшце рэшт яны знаходзяць тое, што шукалі.
Жанр | Проза |
Выдавецтва | «Галіяфы» |
Год выдання | 2020 |
Колькасць старонак | 48 |
Вокладка | цвёрдая |
Памеры | 165х240 мм |
ISSN | 978-985-7209-67-5 |
Янаш (нарадзіўся як Хорст Экерт 11 сакавіка 1931 г.) — адзін з самых вядомых нямецкамоўных аўтараў і ілюстратараў дзіцячых кніг.
Да 1980 года ён апублікаваў больш за 100 кніг для дзяцей амаль на 30 мовах.