«100 вершаў» — новая кніжная серыя выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Адметнасць кніг — цікавае мастацкае афармленне. Беларускія чытачы даўно прызвычаіліся, што зборнік вершаў — гэта прывабная вокладка і «сухія» чорна-белыя старонкі. У серыі «100 вершаў» вока цешаць шматлікія ілюстрацыі: на добрую паэзію не шкада і двух дзясяткаў каляровых старонак.

Што падштурхнула выдавецтва запачаткаваць новую серыю? Распавядае Віктар Шніп, укладальнік зборнікаў і галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура»:

— Мы заўважылі, што фаліянты старонак на трыста, у якіх акрамя вершаў няма за што зачапіцца воку, не збіраюць патрэбныя бібліятэчныя заказы. А 200 — 300 асобнікаў для кнігарань выдаваць не выпадае. Кніжкі будуць вельмі дарагія і мала хто іх купіць. Таму мы і прыдумалі серыю «100 вершаў». Такая колькасць твораў можа змясціцца на 70 — 140 старонках. Звярнуліся ў Нацыянальны мастацкі музей з прапановай, каб гэтая серыя была нашым супольным праектам. Ідэю ў музеі падтрымалі. Мы аддаём рукапіс кнігі ў музей, і мастацтвазнаўцы вызначаюць, творы якіх мастакоў будуць добра пасаваць да вершаў.

Паводле Юліі Шпаковай, Звязда


Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц нарадзілася 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў простай сялянскай сям’i .

Маці Жэні — Марыя Андрэеўна, бацька — Іосіф Сцяпанавіч працавалі ў калгасе.

У 1955 годзе Жэня пайшла ў першы клас Рудкаўскай пачатковай школы. У чацвёртым класе Жэня напісала свой першы верш і прысвяціла яго маці. Пасля заканчэння Рудкаўскай пачатковай школы Жэня вучылася ў Мерчыцкай васьмігодцы. У снежні 1962 года ў раённай газеце «Палеская праўда» з’явіліся першыя друкаваныя творы Яўгеніі.

1 верасня 1963 Жэня прыйшла ў 9 клас Парэцкай сярэдняй школы. У гэтым жа годзе яна напісала свой першы рукапісны зборнік вершаў «Першыя россыпы». Яе вершы друкуюцца ў раённай газеце і рэспубліканскіх выданнях. Жэня становіцца гонарам школы і сваёй “малой радзімы”.

У 1966 Яўгенія закончыла 11 класаў Парэцкай сярэдняй школы і ў жніўні паступіла на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры БДУ. З 21 кастрычніка 1969 Жэня пачала друкаваць свае вершы амаль што ў кожнай газеце «Беларускі універсітэт».

У 1969 годзе Жэня прымала ўдзел ва Усесаюзнай нарадзе маладых паэтаў і пісьменнікаў у Маскве. У 1970 годзе выйшаў першы зборнік «Снежныя грамніцы».

У 1971 годзе Яўгенію Янішчыц прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У гэтым годзе яна закончыла універсітэт і працуе загадчыцай бібліятэкі ЦКЛКСМБ. Выходзіць замуж за беларускага паэта Сяргея Панізніка, тады вайскоўца, і маладыя едуць у Чэхаславакію. Сяргей працуе ваенным карэспандэнтам, а Жэня ўладкоўваецца на працу ў бібліятэку адной з воінскіх часцей. Праз год Яўгенія вяртаецца на радзіму. 14 лістапада 1972 года яна стала маці — нарадзіла сына Андрэя. З 1974 —1976 на творчай працы.

У 1974 годзе выходзіць кніга «Дзень вечаровы», за якую атрымала прэмію Ленінскага камсамола Беларусі ў 1978 годзе.

3 1976 літкансультант у рэдакцыі «Сельской газеты». З 1983 года — загадчык аддзела паэзіі часопіса «Маладосць».

Асабістае жыццё складвалася няўдала. Пасля разводу жыла адна, выхоўвала сына, сумленна несла грамадскія нагрузкі. Творчая кар’ера, не ў прыклад асабістага жыцця, складвалася паспяхова. Я. Янішчыц — дэпутат райсавета Савецкага раёна г. Мінска, член праўлення і прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У 1981 прымала ўдзел у рабоце Генеральнай Асамблеі ААН.

У 1978 годзе выходзіць кніга «Ясельда, у 1980 — «На беразе пляча», 1983 — «Пара любові і жалю», за якую атрымала Дзяржаўную прэмію БССР імя Я. Купалы ў 1986.

Свае карэспандэнцыі падпісвала псеўданімамі Ж. Заметкіна, Е. Іосіфава, Ясяльдзянка. Вершы яе змяшчаліся ў часопісах «Маладосць», «Беларусь», «Неман», «Молодая гвардия», «Дружба народов», «Огонек», газетах «Литературная Россия», «Литературная газета», альманаху «Поэзия», штогодніку «Дзень паэзіі», калектыўных зборніках БДУ і Гамбургскага педінстытута, у анталогіі маладой беларускай паэзіі на Украіне. 1970 год — дыпламант беларускага фестывалю творчасці маладых . Аўтар зборнікаў паэзіі «Ясельда», «Каліна зімы». Выдала кнігу выбранай лірыкі «У шуме жытняга святла».

Пісала апавяданні, выступала ў друку з артыкуламі, рэцэнзіямі. Некаторыя творы паэтэсы (у тым ліку незакончаная паэма «Галалёд») былі надрукаваны пасмяротна (Полымя. 1993. № 5).

Вершы Я. Янішчыц перакладзены на англійскую, балгарскую, іспанскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую мовы. На словы паэтэсы кампазітары Р. Давыдаў, Ю. Семяняка, М. Юрко і інш. напісалі песні.

У апошнія гады жыла адна, выхоўвала сына. Друкавалася ў вядучых літаратурных выданнях не толькі сваёй краіны, а і за яе межамі.

25 лістапада 1988 года трагічна загінула і пахавана на Усходніх могілках у Мінску.

Крыніца


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)