Стыль Тувэ Янсан — проста шыкоўны. Тут ёсць і гумар, і іронія, што заўгодна. Пісьменніца выдатна жартуе. ~Алеся Башарымава, перакладчыца
Фінская швецкамоўная пісьменніца і мастачка. Сусветная вядомасць напаткала яе дзякуючы серыі аповесьцяў пра Мумітроля.
Нарадзілася ў Хельсінкі ў 1914 годзе. Сваю творчую кар’еру Тувэ пачала яшчэ падлеткам, дапамагаючы маці, а крыху пазьней ужо самастойна малявала коміксы.
Ужо стаўшы дарослай, Тувэ рабіла ілюстрацыі для фінскіх выданьняў Толкіна й Льюіса Кэрала. А ў 1945 годзе Янсан друкуе сваю першую кнігу, дзіцячую аповесьць «Маленькія тролі й вялікая паводка», у якой упершыню зьяўляецца сям’я мумітроляў. Праз год выходзіць наступная кніга сэрыі — «Пагоня за камэтай». У 1952 Янсан атрымлівае ўзнагароду «Stockholm Award» за найлепшыя дзіцячыя кнігі. У 1966 годзе стала ўладаркай Міжнароднага мэдаля Ганса Хрысьціяна Андэрсэна. Праз два гады, у 1968 годзе, Тувэ Янсан друкуе першую дарослую кнігу, аўтабіяграфію «Дачка скульптара». У 1998 годзе выходзіць яе апошняя кніга «Паведамленьні: выбраныя апавяданьні 1971—1997».

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: