• Язэп Янушкевіч. Апостал Палесься: Святы Андрэй Баболя ў паэмах Янкі Купалы
  • Янушкевіч Язэп. Апостал Палесся: Святы Андрэй Баболя ў паэмах Янкі Купалы

    0

    «Апостал Палесся» падрыхтаваны з нагоды 75 гадавіны кананізацыі святога Андрэя Баболі. Тэксты паэмаў, у арыгінале напісаныя лацініцаю, падаюцца ў кнізе ў кірылічнай транскрыпцыі, а таксама ў выглядзе факсіміле машынапісных старонак са сшытка Браніслава Эпімаха-Шыпілы. Не апошнюю ролю адыгрывае ў выданні і «Дадатак», куды ўключаны запісы народных песень, прысвечаных святому і занатаваных у канцы ХІХ стагоддзя. Гэтыя тэксты і іх багаты вобразны змест — яшчэ адно сведчанне таго, што Андрэй Баболя на працягу стагоддзяў заставаўся жывым у народнай памяці.

    Жанр Манаграфія
    Выдавецтва Про Хрысто
    Год выдання 2013
    Колькасць старонак 55
    Вокладка мяккая
    Памеры 126×196 мм
    ISBN 978-985-6825-93-7


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , , .

Нарыс Язэпа Янушкевіча прысвечаны 75-й гадавіне кананізацыі святога Андрэя Баболі — беларускага святара-езуіта, які быў жорстка закатаваны казакамі ў 1657 годзе і прыняў мучаніцкую смерць. У выданне ўключана публікацыя дзвюх народных песень пра святога, занатаваных у фальклорных крыніцах канца ХІХ стагоддзя, а таксама дзвюх арыгінальных паэм пра Андрэя Баболю, якія былі напісаны ў пачатку ХХ стагоддзя і падаюцца тут у дзвюх транскрыпцыях: у кірылічнай і лацінскай (змешчана факсіміле машынапісных старонак арыгінала). Шматгадовая даследчыцкая праца дазволіла Язэпу Янушкевічу выявіць, што найбольш верагодным аўтарам гэтых паэмаў належыць лічыць народнага паэта Янку Купалу.

Язэп Язэпавіч Янушкевіч (н. 7 сакавіка 1959, в. Ракаў, Валожынскі раён Мінскай вобласці) — беларускі літаратуразнавец, археограф, пісьменнік. Лаўрэат прэміі імя Льва Сапегі (Варшава, 2007).
Даследуе гісторыю беларускай літаратуры і культуры ХІХ—ХХ ст., беларуска-польскія гісторыка-літаратурныя сувязі і культурныя ўзаемадзеянні ХІХ — пач. ХХ ст., жыццё і творчасць дзеячаў беларускай літаратуры і культуры. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX ст.» (т. 1, 1999). Упершыню апублікаваў арыгінал «Пінскай шляхты» В. Дуніна-Марцінкевіча (1984), «Лісты з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага і дакументы пра нараджэнне і жыццё П. Багрыма (1988), дзённікі У. Караткевіча (1989), мемуары П. Мядзёлкі (1993), «Тастамент» А. Кіркора (1998) і інш. Складальнік з тэксталагічнай падрыхтоўкай, аўтар прадмоў і каментарыяў «Твораў» В. Дуніна-Марцінкевіча (1984) і Ф. Багушэвіча (1991), «Выбраных твораў» В. Ластоўскага (1997), зборніка «Шляхам гадоў» (1994). Рэдактар, аўтар прадмовы і пасляслоўя, адзін са складальнікаў і аўтараў каментарыяў кніг А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве» (1998) і Я. Коласа «Новая зямля» (2002, абедзве на беларускай, польскай і рускай мовах).


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)